Я понимаю,что мне самой со многим надо разобраться,а не рассказывать о православии интересующимся
Вось дарэчы, як дзіўна гэта гучыць...Не ў сэнсе, што камусьці пэўнаму трэба разбірацца, не. А што ўсім нам разбірацца варта, а не распавядаць пра праваслаўе, тым больш што пра яго так літаральна ніхто і не пытаецца. І вось жа цікава можа атрымацца! І ў адной лодцы мы апынемся-та...толькі з рознымі на нейкія моманты поглядамі. Здорава.
вот еще хотела у православных спросить,как они понимают такой грех,как человекоугодие
А чаму ты не хочаш НЕправаслаўных спытаць? Пра чалавекаугодзіе, пра маўчанне калі несправядлівасць? Табе не цікава? Ці важны менавіта погляд вернікаў? А параўнаць? А розныя меркаванні?
Але ніякіх прэтэнзіяў...тваё права...
.Отсутствие в гардеробе юбок никак не мешает вере,это легко решаемо и не может являться преградой или поводом

Крыўдзіш.

Жартую. Гэта было б залішне проста...Усё глыбей і складаней мне бачыцца...За сябе скажу...я не тая ўжо, што была 10 год таму...калі не вельмі задумвалася, чаму і навошта...брала спадніцу (адзіную, лічы, якую і захоўвала выключна дзеля такіх выпадкаў), хустку і ішла...Цяпер так не атрымліваецца ўжо. Мне важна ведаць і разумець гэтае "чаму і навошта" і дакладна асэнсоўваць, дзеля чаго я раблю так, а не іначай, на што я гатовая, а чым не гатовая ахвяраваць...бо раблю гэта
свядома, што цэнней нашмат, ІМХО. Бо ў іншым выпадку штосьці блізкае да яек на Вялікдзень атрымліваецца...
І вось тут у мяне закавыка...Такая, прыкладам:
идя в церковь - идешь к Богу, и некие атрибуты секса (как пола) лучше не выставлять,
Вось жа як...А спадніца -та якраз - атрыбут сэкса, прабачаюся. Які якраз дакладна вызначае розніцу (прынамсі ў нас) вось гэтая - жанчына. Бо ў спадніцы...
Далей:
самой не отвлекаться на прическу,

Парадокс у тым, што якраз хустка адцягвае маю ўвагу, не прычоска...Яна перашкаджае мне, бо няма ў мяне навыку яе насіць, яна коўзаецца на галаве, я ўвесь час яе папраўляю, каб яна не дай жа Бог не злезла і не адкрыла свету, о Божа! звычайных валасоў, і часам кароткіх, такіх як у мужчын, і ніякім такім атрыбутам, атрымліваецца, сэксу ўжо і не з'яўляюцца яны тады...
Наконт завушніц гатовая пагадзіцца...Але вось жа...я амаль не нашу іх...а калі нашу, то гэта маленькія звычайныя залатыя завушніцы, каб дзіркі не зараслі.

...Я халодная да ўпрыгожванняў і адзення ў прынцыпе...І мне з маёй малай увагай да гэтага шчыра няясная ТАКАЯ ўвага да гэтага царквы...
І потым...версія пра сэкс/пол, а хіба валасы - галоўны атрыбут? а астатнія часткі цела...пардон...іх куды? А святары з дойгімі бародамі...гэта не? не атрыбут пола, выстаўлены напаказ? Чаму не хаваем яго?
Не клеіцца логіка-та...
Дый па шчырасці, версія гэтая, баюся, уласная, недакладная...Хустка - такі атрыбут абсалютна з пэўным сэнсам...тым, якія вышэй агучыла...І ведаючы гэта, я мушу абіраць. Ці хлусіць фактычна, апранаючы хустку (бо не прызнаю я ўлады мужа над собой, я прызнаю супрацоўніцтва, партнёрства, любоў і узаемную павагу, гэтага мала?) ці ісці без хустцы і выклікаць шчырае неразуменне тых, хто вакол. Так, я перарасла стадыю, калі меркаванне тых, хто навокал, уплывала і хвалявала мяне....але...але...я як бы і не хачу канфрантацыі...Якое выйсце? Я хачу пайсці ў храм да Бога, я гатовая прыняць асноўную ідэю, якая любоў....але я ніяк не гатовая прыняць тое, што было актуальным 2000 год таму. І я не ўпэўненая, што з'явіся нам сёння Міссія, ён настойваў бы на хустцы. (
Што да штаноў...Адсюль ногі растуць?
«
На женщине не должно быть мужской одежды, и мужчина не должен одеваться в женское платье, ибо мерзок пред Господом Богом твоим всякий делающий сие» (Вт. 22:5).
Але брукі сёння не ёсць мужчынскім адзеннем...І калі былі агучаныя тыя словы, думаю, людзям было цалкам зразумела, што жанчына не мусіць НАЎМЫСНА апранацца, як мужчына, рабіць штосьці такое, чаго яна не робіць ці не носіць звычайна, штодзень...Я гэта так разумею...Папраўце, калі не мая праўда, калі там ёсць спіс рэчаў, якія забаронены жанчыне...
Сёння брукі - звычайна форма адзення для жанчын. дэлавы стыль, так бы мовіць.

Вымушаючы мяне апранацца ў спадніцу, апранацца так, як мне нязручна, няўтульна, нязвыкла, нада мной фактычна ўчыняецца гвалт..прычым бессэнсоўны, ІМХО. Які да душы маёй ніякага дачынення не мае, і з любоўю ніяк не звязаны....(
І яшчэ цікавая думка прагучала...што розныя святары да гэтага па-рознаму ставяцца...Гэта як так?
Тут жа сцвярджаецца, што наконт Св. Пісанняў 2- х меркаванняў быць не можа...Дык што тады рухае царквой, якая працягвае настойваць на ўмоўнасцях, якія не прынцыповыя насамрэч у тым, што душы датычыць?
Атрымліваецца нейкая штучна створаная перашкода, праз якую царква адмяжоўваецца ад звычайных людзей...замест таго каб быць як мага бліжэйшай да іх...