Пакуль не перадумала...
Напішу колькі словаў.)
Злавіла сябе вось толькі што на вострым адчуванні разумення.)
Разумення моманту таго, наколькі па-рознаму мы (ці хай я) размаўляем, пытаемся па-рознаму, калі тэма нам блізкая, родная і любімая, а калі проста цікавая - з прычыны цікаўнасці, а не таму, што гэтым жывёш.
У першым выпадку акуратна падбіраеш словы, стараючыся максімальна зразумела, дакладна і ветліва сфармуляваць, уважліва слухаеш адказ, пагаджаешся, ці прабачаешся, калі нязгодны ці не зразумеў. Спакойна рэагуеш нават на не вельмі ветлівы, а месцамі і непрыемны табе адказ, галоўнае, каб там сутнасць, важная для цябе, прагучала. Даруеш нават грубасць і лаянку. Сваё ж...
У другім...няясны адказ раздражняе, яго адсутнасць злуе, а няветлівасць і грубасць проста высаджвае на каня.
Селяві.
Што рабіць?
Не гаварыць пра тое, што няблізка, але цікава?
Рабіць цікавае блізкім? Гвалтаваць сябе?
Спрабаваць пераносіць мадэль камунікацыі на тэму блізкага на камунікацыю пра проста цікавае? Дык сябе ж не падманеш...
Ці мне ў псіхальтанку з гэтым?
Карацей, падумала...
Прабачаюся, калі месцамі рэагую не так, як хацелася б удзельнікам галінкі. І калі фармулюю не дастаткова ветліва ці паважліва з іх гледзішча. Напэўна,
сыты галоднаму цікавае любімаму не таварыш.