Zoryana, зразумела Вас. Дзякуй. Хочацца абмежавацца фразай «пост даволі супярэчлівы». Але дазволю сабе пару каментароў.
Бачанне пытання гендэрнай палітыкі і гендэрнай роўнасці выключна (ок, амаль выключна) як праблемы гомасэксуальнасці і рэалізацыі грамадзянскіх правоў гомасэксуалаў мне падаецца занадта вузкім і таму няправільным. Першапачатковая ідэя ляжыць абсалютна ў іншай плоскасці.
Праблема ж дыскрымінацыі меншасцяў будзе паўставаць перад грамадствам у незалежнасці ад таго, якую палітыку будзе абіраць дзяржава ў гендэрным пытанні і ці будзе абіраць яе ўвогуле.
Нагадаю таксама, што гомасэксуал і той, “кто свой биологический пол не идентифицирует с социальным” не адно і тое ж.
Гомасэксуал – гэта не злачынца, не гвалтоўнік, а ўсяго толькі чалавек з цягай да асобы аднаго з сабой полу. Мае, як і гэтерасэксуал, (у ідэале) аднаго партнёра і жыве ў астатнім звычайным жыццём. І ў гэтым сэнсе я не бачу ніякай розніцы паміж дырэктарам гомасэксуалам і ім жа гетэрасэксуалам. Я не разумею, як гэта ўплывае на выкананне ім сваіх непасрэдных абавязкаў.
в пример для подражания - дружная однополая семья.
Як паказвае практыка, дружная двухполая сям'я зусім не абавязкова прыводзіць у будучым да такой жа ў дзяцей. Таму і аднаполая зусім не абвязкова прывядзе да аднаполай жа. Скажу болей, гомасэксуалы, па сутнасці, глыбока няшчасныя людзі і зробяць усё магчымае дзеля таго, каб іхныя (гіпатэтычныя, праўда) дзеці мелі традыцыйную сэксуальную арыентацыю. Гомасэксуальнасць у большасці выпадкаў не свядомы выбар, а вынік пэўных асаблівасцяў, і фізіялагічных у тым ліку, чалавека. І падобна да таго, як у інвалідаў нараджаюцца здаровыя дзеці, і рост дзіцячай інваліднасці ніяк з гэтым не звязаны, так і паміж зноў жа гіпатэтычным ростам колькасці гомасэксуалаў і іхнай мажлівасцю мець дзяцей прамой сувязі не бачу.
они во-первых, перестанут скрывать свою половую "непохожесть" со всеми вытекающими - ходить за ручку/под ручку, объятья/поцелуи в публичных местах и пр
Тое, што людзі трымаюцца за рукі - толькі плюс, энергіяй абменьваюцца. А астатняе - роўна так жа інтымна ў гома- як і ў гетэрасэксуалаў, і таму аднолькава непрымальна ў грамадскіх месцах.
І яшчэ раз паўтаруся, існаванне гомасэксуальнасці, як з’явы, па жаданню вернікаў і Царквы не спыніцца. Заплюшчванне вачэй на праблему і абвяшчэнне праз гэта вайны гендэрнай палітыцы, як такой, ніяк не спрыяе даверу і павазе да Царквы і яе прыхільнікаў.
Просто я прочла статью. Затем другую. Зашла в инет посмотрела, чем мир живет в этом плане
http://www.sweden.se/ru/Start/Work-live/Facts/Gender-equality-in-Sweden/
просто Елена, што Вас так напужала тут?