ведь не для себя же,раз и так не христиане,неужели для православных христиан,глаза пытаются раскрыть?
Я толькі нагадаю, што мы не на праваслаўным форуме, і нават не ў тэме праваслаўных мам ў "Давайце знаёміцца", і нават не ў раздзеле "Пытанні святару".
Мы ў раздзеле форуму, дзе змяшчаюцца дыскусійныя, як правіла, тэмы, тэмы, якія хвалююць і цікавяць тых, хто іх чытае і выказваецца там. Таму абвінавачванні ў крытыцы і жаданні кагосьці выкрыць (разоблачіть), як мінімум, безгрунтоўныя. Навошта на гэтым кожны раз робіцца акцэнт, роўна і як на асабістых прэтэнзіях, абсалютна не ясна. Не трэба адказваць за Царкву, калі чалавеку сапраўды важная ЯГОНАЯ ВЕРА. А калі так чапляе абмеркаванне незразумеласцяў, неадпаведнасцяў, таго, што выклікае пытанні, то варта задумацца, з чаго раптам...Я не разумею, як гэта можа зачапіць чалавека, у якога Вера і Бог унутры.
І я такі пакідаю за сабой права дзяліцца сваімі сумневамі і думкамі і задаваць пытанні, на якія дарэчы, цытуя адну з фарумчанак-верніц, можна не адказваць, у гэтай тэме, якая па вызначэнні праваслаўнай і "толькі для сваіх" не з'яўляецца. І РПЦ не курыруецца.
Яна прысвечаная тэме Хрысціанства і Царквы і толькі. Падаецца, у афтоп ніхто не сыходзіць...Хіба толькі папярэдняя размова пра меншасці так сабе па тэме была, але праваслаўнымі ж і ініцыявана. Ім можна.)))
Нічога. На пачытаць і падумаць. Каму цікава.
Очередной человек, уверенный, что он то уж лучше всех все знает.
Роўна як і людзі, для якіх Швецыя зводзіцца да сабачак, ЮЮ да гвалтоўнана адбора дзяцей у нармальных сем'яў, гендерная палітыка да гомасэксуалаў, а Вера да барацьбы з нязгоднымі.
========
ссылок на статьи по названием "Чем опасно христианство и кому выгодны 10 заповедей"
Назва і "слабыя" там не галоўнае. Як звычайна звяртаецца ўвага на тое, за што прасцей зачапіцца.
Артыкул размешчаны, паўтаруся, на свецкім форуме як прапанова пачытаць адно з меркаванняў. Я на ісціну ў адрозненне ад іншых удзельнікаў гэтай тэмы не прэтэндую. Ключавое там:
Иисус воплощал собой христианство — он был христианином. Никакие слова и знаки не могут передать внутреннее состояние Иисуса — он просто жил и показывал собой пример спасения души.
Христианское учение имело своей целью достижение того же состояния души, в котором пребывал Иисус. Но уже через несколько веков после смерти Иисуса от изначального христианства осталась только выхолощенная вера в прощение и спасение, обещанные праведникам.
Горш за тое, засталася не Вера, а барацьба за ейную чысціню. А калі табе важная Вера непасрэдна - то адмаўляеш і Іісуса і праведнікаў і астатняе.
Хто не з намі - тот супраць нас... А тое што Бог у нас (у душы) і не ўзгадваецца...
Я бы поверила в это,если бы рассуждения и мнения основывались бы на том,что общается
Сообщение от Кьяра
Чалавек. (с) Неабыякавы да таго, што адбываецца ў грамадстве.
Ну так, ну так...Я гэта ўжо зразумела, неабыякавыя ў нас выключна праваслаўныя... Не прэтэндую ўжо на гэты статус...Я тут - абсалютнае зло, з Ніцшэ, цытатамі і падтрымкай маргіналаў, якія апаганьваюць святыні...