Спадарыні і спадары. Я тут у лепшых традыцыях жанра "НАД" (размовай у сэнсе) скажу.
Я сышла з тэмы з цалкам сабе пэўнай прычыны. Але, паддаўшыся граху цікаўнасці, гаворку, што адбылася, зайшла пачытаць. І калі руку на сэрца...добра што сышла. Бо адчуванне ўстойлівага негатыву па меры чытання тэмы, якое і так адчувалася, усё болей і болей узрастае...Для мяне разбуральныя падобныя эмоцыі...Тая адносная роўнасць да часткі праваслаўных і Царквы, якая была, пераўтвараецца ў непрыманне, непрыяцце і іншыя адмоўныя рэакцыі.
Тым, якія пытаюцца пра мэту прысутнасці тут маёй, Кацярыны і інш. "не знутры", я б хацела задаць пытанне (адказваць не трэба): а ВЫ-та што тут робіце?
Мы - ясна. Ёсць пытанні, ёсць цікавасць, ёсць сумневы, ёсць духоўны запыт (я пра сябе прынамсі), толькі не ў сэнсе ў рабства (с), а запыт пошуку сваёй уласнай духоўнасці. І пытанні гэтыя не 125-га радочку Св. пісання тычацца, а таго, як стасуецца СЛОВА з ягонай рэалізацыяй. Бо ў ВЕРУ не за радочкамі прыходзяць. І добра бачна - што слаба, стасуюцца. І ў тэме гэтай у тым ліку.
Фактычна не адно пытанне, якое ўзнікае ў так званых "неадэкватных", адэкватных якраз адказаў не атрымлівае. У адказ - пропаведзі, калі збольшага. Кшталту: ідзі памаліся, а св. Айцы казалі ( і тэкст пра што заўгодна, але не пра тое, што спытана), прыйдзі ўнутр - сам зразумееш і падобнае. А на прамыя дакладныя пытанні - перакручванне таго, што пытаюцца, "не трэба шукаць супярэчнасяў" і г.д. Шукаць сапраўды не трэба - яны навідавоку....Ну дый ладна...
Нелінка, Вам адкажу, хаця шчыра прызнаюся, адказваць на "рэплікі! ", а не весці дыялог мне яшчэ не даводзілася...
Сабе -та хлусіць не трэба.... Бог мо і даруе, а сабе-та яно агідненька....Што я раблю ў гэтай тэме і з якой прычыны пішу на форуме ўвогуле, дакладна не перад Вамі адказ трымаць. Ёсць людзі, над пытаннямі якіх я задумваюся, Вы не з іх ліку. А вось Вы са сваёй "місіяй", як разумею, памыліліся пляцоўкай. Несці "Светач" акадэмічных ведаў "неадукаваным цемрасцям" тут неяк не да месца, ІМХО. І з ацэнкамі (людзей асабліва, хай і незнаёмым Вам) я б так не спяшалася...
З боку так сабе Вашая "трансляцыя" тут выглядае, хоць пазіцыя Вашая недзе і блізкая мне...
І апошняе. Калі я з цягам часу прыйду ў Царкву па-сапраўднаму (чаго не выключаю для сябе), нягледзячы на тое, што маю ўсіх праваслаўных (намінальна большай часткай) сваякоў і сама хрышчоная ў праваслаўі, знаходзілася ўнутры і дастаткова блізка краналася...99% што гэтая Царква будзе НЕправаслаўнай. І шчыра скажу, вялікая і значная заслуга ў гэтым маім адчуванні дадзенай тэмы. Эфект ад вашых размоваў тут, паважаныя вернікі, выключна адваротны...
З павагай да прысутных.
Кацярына, :thank_you:
Ігра, прабач, калі здолееш...да цябе гэтага не адношу. Ты - Ілона мне, а не ўдзельніца супрацьлеглага боку...
Сорі, каго зачапіла...