Прачытала...Нічё не зразумела...адкуль, што...
ну никто в этом не виноват из присутствующих,хотя ты,вроде бы,хотела б переложить вину на тех православных христиан,которые согласились отвечать здесь на вопросы
Ты пра віну дзе прачытала? Гэта тваё, не маё…Ну хоць за “вроде бы” дзякуй…
Для меня невозможно объяснить другому,что для меня моя вера
А ніхто і не просіць пра гэта тлумачыць...
Вось, скажам, было пытанне: "вы дапускаеце існаванне духоўнасці па-за межамі праваслаўнай Царквы?" Па мне, нескладана як быццам: "так, не, не ведаю"…Уцямнага адказу так і не было...
Это обвинение,что православные пишут не то и поэтому тебя отворачивает от христианской церкви
Дзе абвінавачванне? Дзе ад хрысціянскай?
Ты, калі сумняваешся ці рашэнне нейкае для сябе прымаеш, абставіны, якія "за" ці "супраць" кажуць, вінаваціш? Ці ты ўдзячная ім?
Часам карысна, ІМХО, звычайную логіку ўключыць перад тым, як СВАЕ гіпотэзы
пра чыесьці словы нібыта ад яго ж імя агучваць...
невозможно это объяснить(по крайней мере мне,например) со светской точки зрения
Самыя складаные рэчы можна растлумачыць самымі простымі словамі і наадварот, я перакананая ў гэтым… Пры адной умове, праўда...наяўнасці жадання. Тым больш, паўтаруся, складаных тэасофскіх пытанняў ніхто не задае тут збольшага...Я прынамсі...яны пакуль не столь важныя мне, як важныя
людзі, звычайныя людзі ад праваслаўя.
я лично расписываюсь в своем бессилии тебе помочь,если ты вдруг действительно искала помощи...
Вось дапамогі не трэба якраз, не памятаю, каб я яе прасіла, як і павучэнняў, настаўленняў, спачуванняў, перажыванняў і падобнага…
Сапсаваны тэлефон нейкі, далібог…
поэтому зря обижаются Кьяра и Катерина
Зноў.....Ты пра крыўды дзе знайшла?
Вашыя НЕадказы крыўд не вартыя, здзіўлення хіба што...
она сама написала,что испытывает разрушительные эмоции,для нее,разумеется.
Сообщение от Кьяра
Для мяне разбуральныя падобныя эмоцыі...

)) Жалезная логіка....апошняя фраза якраз сведчыць пра іх непасрэднае перажыванне, так...))) Можа мне ўвогуле не пісаць? Вы самі ўсё прыдумаеце…
не приписывайте мне чужое. Увы, вы не читаете то, что я пишу. Вы читаете что-то свое в моем
+1. І вось гэтае татальнае неразуменне, нечуванне, прыпісванне іншаму чалавеку сваіх думак і пачуццяў, дадумванне, і будаванне на гэтым СВАІХ уласных версій ЧУЖЫХ чалавечых душ не можа не пужаць, і гэта мякка кажучы...
Проста Елена, Вы так метадычна працытавалі мой адказ НЕ Вам наконт нестыковак... Можа возьмеце на сябе цяжкасць і заадно, ну раз ужо пачалі, працытуеце і пра тое, ШТО не стыкуецца? Я не раз гэта тут агучвала. Ну, перад тым як высновы пра мае грахі/чаплянні рабіць? Вам жа "зверху" бачней, безумоўна. Вы за ўсіх усё ведаеце, каму што каціць/не каціць, падабаецца/не падабаецца, хто чым жыве і чым грэшны, чыю віну шукае...
Ігра вышэй прытчу пра крыжы выкладвала.... Пра тое, што добра б кожны свой крыж нёс і не браўся за большае, чым можа панесці...Можа пакінуць усё ж кожнаму свой крыж, без уласных ацэнак, хай сабе і з "вялікай любові"?
І буду ўдзячная Вам, як і Кацярына, за НЕадказы мне надалей, калі раптам у мяне здарыцца жаданне тут напісаць. Я, калі Вы заўважылі, з пэўнага моманту да Вас не звярталася, памятаючы Вашае: "лепш памаўчаць", прыслухалася да парады, так бы мовіць... Дый сапраўды, маўчаць у адказ пэўным персанажам тут карысней. Іначай здараецца тое, што ў іншых НЕпрасвятленных форумскіх тэмах "карміць троляў" завецца....Толькі нагода для чарговага “лячэння”, аб якім ніхто не просіць…
Начитались писанины на форуме и всё - окончательный вердикт: из-за вас я теперь точно не буду православной.
Наконт "пісаніны" згодная. Трапна. Астатняе
Вы напісалі, не я....
І мяркуючы па ўсім, ух і зачапіла фраза -та прысутных.

Праўда-та пра адваротны эфект, яна вочы рэжа, так...па сабе ведаю...
А цалкам калі браць, вы тут неяк са знакам памыліліся. З мінусам усё прачыталі…Я
ўдзячная вам, даражэнькія, якія ж тут абвінавачванні… У такіх вось размовах раскрываюцца людзі, а не ў прыгожых словах на публіку і для сваіх…
І я не зразумею ніяк...Чырвонай ніткай літаральна ў тэме....