«Ідэі, вартыя распаўсюду»: эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі
У першым майстар-класе возьмуць удзел адразу 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стане Сяргей Бойка – дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды распавядзе Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». Спікерам ад галіны культуры стане Павел Дзюсекаў, арганізатар праекта «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» – бясплатных пешых […]