бабуленька, ніякай агрэсіі няма. Паліклініка, сапраўды, чыстая і прыгожая, лекары добразычлівыя, сварыцца ні з кім не хочацца. Калі ў паліклініцы будзе весціся адэкватнае відэаназіранне, то, мяркую, усе мамы будуць з радасцю пакідаць свае каляскі ў тым тамбуры. Але пакуль што становішча такое: вісіць таблічка "Вядзецца відэаназіранне", а ніякага відэаназірання няма, каляскі стаяць без усялякага нагляду. Атрымліваецца, што мамаў гэтай таблічкай уводзяць у зман. Калі б людзі ведалі, што каляскі не ахоўваюцца, яны б, сапраўды, замочкі вешалі ці без калясак стараліся прыйсці.
У мінулы аўторак я бачыла, што ў тамбуры стаяць і даражэзныя фірмовыя каляскі, і санкі за 150 даляраў. Захадзі, бяры - ніхто не заўважыць... Людзі спакойна пакідаюць сваё маёмасць, бо вераць у магічную сілу таблічкі пра відэаназіранне.
Адна каляска нібыта ўжо была скрадзеная. І калі нічога не зменіцца, крадзяжы будуць працягвацца.
Цікава, а што будзе рабіць загадчыца паліклінікі, калі мама-ўладальніца скрадзенай каляскі падасць на яе ў суд?
Супрацоўнікі паліклінікі паабяцалі, што пасля Новага года наладзяць сістэму відэаназірання. Што ж, як кажуць, паглядзім-праверым, а пасля, калі трэба будзе, напішу на сайт Мінгарвыканкама. Хацелася б яшчэ, каб супрацоўнікам паліклінікі даплочвалі за тое, што яны сочаць за каляскамі (і каб яны, адпаведна, былі матэрыяльна адказнымі за тыя каляскі). Як гэта зрабіць? Магчыма, міністэрства можа даць дадатковыя грошы ці мамы могуць здаваць каляскі пад ахову за невялікую аплату (700-1000 руб., напрыклад). Хто хоча - плаціць за ахову, атрымлівае адпаведную квітанцыю, каляска ставіцца асобна, і відэааператар дбайна сочыць за тым, хто забірае каляску. Можна ж, напэўна, гэта арганізаваць, праўда? Зрабіць так, каб абодва бакі былі задаволеныя?
МамаАня, калі Вы пойдзеце з каляскай, Вы будзеце вымушаныя пакінуць яе ў тым тамбуры ці цягнуцца з ёй на другі-трэці паверх па лесвіцы, бо ліфты не працуюць...