Натуля, у Chicco Key 2-3 спінка здымаецца, але, паводле інструкцыі, яе можна здымаць толькі для захоўвання аўтафатэліка. А ездзіць у машыне трэба толькі з неадшпіленай спінкай, незалежна ад вагі дзіцяці, то бок бустэр з гэтага аўтафатэліка не робіцца.
У нас такі фатэлік, нармалёвы. Шырокі, зручны, спінка мяняе палажэнне. Не ведаю, хто там пісаў, што гэтая мадэль "не вельмі". Калі мы абіралі фатэлік на пачатку 2008 г., глядзела таксама польскія інтэрнэт-крамы, дык там ён першае месца па продажы займаў і водгукі польскіх мамаў пра яго былі добрыя.
Магчыма, зараз з'явілася нешта лепшае (але і больш дарагое), не валодаю інфармацыяй.