пожалуйста, помогите. в приведенном ниже отрывке нужно найти диалектные слова. во множественном числе написано! т.е., не одно. у меня ментуз под подозрением (он же налим. рыба.)
Толькі гэта дзед, урачыста гледзячы на Міколку, вывалак свайго ментуза з вады, як глянулі на яго Міколкаў бацька ды і сам Міколка і, як бачыш, сіганулі на бераг. Толькі пырскі паляцелі па вадзе. Аж збялеў Міколка, засопся. Выскачыў на бераг, азірнуўся. Стаіць дзед і на іх глядзіць, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі. Тут як закрычыць Міколка не сваім голасам:
- Ратуйцеся, дзеду, пакуль не позна!
Зірнуў тады дзед на свайго ментуза - і ледзь не самлеў. Аж прысеў у вадзе, умачыўшы сарочку. А тады як кіне ментуза падалей у рэчку ды як дасць драпака на бераг, аж адзенне згубіў, спатыкнуўшыся аб корч. Паплыло яно ўрачыста па рацэ. Ледзь злавіў яго потым Міколка, ад'ехаўшы на чаўне ад берага.
І калі аддыхаліся потым усе ад перапуду, дзед пачаў грозны наступ на Міколку і на яго бацьку:
- І якое ліха панесла вас вужаку лавіць?
- А цябе якое?
Змоўчаў дзед на якую хвіліну. Гэтакі ж канфуз выйшаў - усё ішло так добра і гладка, і на табе, заместа ментуза гада злавілі.