Падзялюся яшчэ сваім, можа не зусім "правільным", але дзейсным вопытам у справе далучэння сына 10 год да мовы. Летам ездзілі са знаемымі адпачываць па Беларусі - Брэст, Тураў. 4 дзяцей ад 5 да 10 год і некалькі дарослых. Прапанавала сваім знаёмым "тыдзень беларускай мовы" – хаця б старацца размаўляць па-беларуску, хто як умее, каб слухаць хаця б беларускія словы часцей. Тым больш адзін з бацькоў добра валодае мовай і часта (як правіла, у сваіх нейкіх вузкіх колах) размаўляе свабодна. На яго і была асноўная надзея. Самы малы з дзяцей (5 год) спачатку амаль не ўдзельнічаў, але потым і ён прыняў гульню. Дзеці былі заахвочаны мінімальнымі грашовымі бонусамі за кожны дзень - на кішэнныя расходы (куплялі на іх сабе нейкія сувеніры ў музеях і цацкі-аднаднеўкі). Але дзеці і так бы атрымлівалі тыя грошы на гэтыя мэты пад час сямейнага адпачынку
Увялі сістэму штрафаў - сума дзённага бонуса змяншаецца, калі няма намаганняў размаўляць на мове ці калі часта размайляешь па-руску. Самі сумы, не думаю, што ёсць прынцыповая рэч, ды і штрафы амаль не ўжываліся (толькі як напамін), г.зн. ўсё прапанавалася ў выглядзе гульні. Не ўсе аднолькава падтрымалі, але "добрай раніцы", "дзякуй" маглі выціснуць з сябе зранку ці за сталом нават усе дарослыя. Першыя два-тры дні дзеці ўсе вельмі стараліся, потым бацька, які добра валодае мовай, з'ехаў, і мы паступова закончылі беларускі тыдзень, раз-пораз аднак пра яго ўспамінаючы. На днях сын нават прапанаваў зрабіць у сям’і яшчэ раз дні беларускай мовы.
Лічу, што спроба атрымалася. Можа і не вельмі педагагічна ўсё было здзейснена(маю на ўвазе грошы), але крыху разварушыла нашу рускамоўнуя сям'ю. Сведчыць за тое, што ўсёж-такі хутчэй атрымалася хацяб тое, напрыклад, што сын выдаў пасля пра нашага знаёмага знаўцу мовы: "раньше я думал, что дядя В., когда говорил на белорусском языке, немного "тю-тю" (як бы дзівак, ненармальны ???, так я разумею) - "а сейчас тебе нравится говорить на белорусском?" - "да, конечно". Пры гэтым калі дзядзя В. гаварыў па-ангельску с іншаземцамі, гэта ўспрымалася нармальна, а на родную мову такая вось атрымалася рэакцыя... Добра, што ў сына адносіны памяняліся. Прыемна, што дзеці чулі добрыя словы і ад чужых людзей калі размаўлялі па-беларуску: прадаўшчыца ў краме, касірка, проста незнаёмы дзядзька ў музеі паравозаў у Брэсце і г.д. Мы, канешне, расказвалі людзям, што мы не такія уж знаўцы мовы, але імкнемся частей з ёй сутыкацца і проста часцей размаўляць. І гэта людзям таксама падабалася.
Калі некаму даспадобы наш вопыт, паспрабуйце!