Но вот в общем то, что я хотела - преподавание как для реальных иностранцев.
Натрапіла на такі падручнік. Сама ў руках не трымала, але зацікавілася. Якраз тое, пра што Кацярына.
Рамза, Т.Р. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў : з электронным дадаткам. — Мiнск : Вышэйшая школа, 2010. — 310 с.
Змяшчае фанетычны курс, асноўны курс, розныя тыпы мастацкіх тэкстаў (з лексічнымі каментарыямі) для самастойнага чытання, адказы да граматычных практыкаванняў, зводныя граматычныя табліцы. На электронным дадатку змешчаны фанетычны курс, дыялогі і тэксты.
Для замежных навучэнцаў і ўсіх тых, хто хоча авалодаць беларускай мовай.
Таццяна Рамза, доктар філалогіі, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ, піша ва ўступе да кнігі: "З’яўленне кнігі стала магчымым толькі таму, што ўсе мае іншаземныя навучэнцы былі апантаныя ў вывучэнні маёй роднай мовы". Падручнік распрацаваны на 120 вучэбных гадзін і будзе карысны ўсім, хто хоча вывучыць мову з нуля ці ў пэўнай ступені ўжо валодае ёй.
Тут падрабязней:
http://generation.by/news3621.html
Тут набыць:
http://bspechat.by/catalog/item/364/