Нужно правило про "падоужанныя зычныя". Мне кажется в 3-ем классе должны были проходить... А может и нет правила и надо просто запомнить?
Не падкажу, у якім класе вывучаецца. А правіла ёсць
Правапіс падоўжаных зычных
1. У становішчы паміж галоснымі зычныя гукі з’, дз’, л’, н’, с’, ц’, ч, ж, ш вымаўляюцца падоўжана і на пісьме абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае вымаўленне дз’ на пісьме перадаецца спалучэннем літар ддз): рыззё, маззю, асяроддзе, разводдзе, наваколле, засілле, Наталля, паданне, каханне, Аўгіння, Аксіння, Усціння, паднябессе, двукоссе, Анісся, Фядосся, пачуццё, васьмюдзесяццю, Аўдоцця, Таццяна, Закарпацце, ламачча, роспаччу, падарожжа, узмежжа, Пабужжа, зацішша, Замошша.
2. Падаўжэння зычных звычайна не адбываецца ў запазычаных і вытворных ад іх словах, а таксама ва ўласных імёнах і назвах: алея, каментарый, масіў, група, калектыў, калона, імунітэт, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Генадзь, Іна, Кірыл, Адэса, Марока, Ніца. Выключэнне: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна, мецца-сапрана; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка.
3. Не адбываецца падаўжэння зычных у некаторых уласных імёнах: Ілья, Емяльян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Касьян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі.
Ад фанетычнага падаўжэння гукаў трэба адрозніваць марфалагічнае падваенне зычных – напісанне дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: бессардэчны (бес-сардэчны), рассмакаваць (рас-смакаваць), ажыннік (ажын-нік), дружыннік (дружын-нік), асенні (асен-н-і). Параўн.: імгненн-е і імгнен-н-ы.