Беларуская мова

Дюдюка

Member
Файна. :)
Дюдюка, а можа і наконт гэтага (вышэй вялося) падкажаце:
Чаму кот - кацяня, а флейта - флейтыст (не флейціст)?
Тут усё проста. Спрацоўвае правіла напісання зычных д, т і дз, ц:
1.У беларускай мове чаргаванне цвёрдых зычных гукаў д, т з мяккімі дз’, ц’ (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: перад галоснымі е, ё, і, ю, я замест д, т пішуцца адпаведна дз, ц: загад – у загадзе, вада – у вадзе, малады – маладзіца, вяду – вядзём, мост – на мосце, куст – кусцік, пяты – пяцёрка.
2.У запазычаных словах і вытворных ад іх цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: акадэмік, дыплом, ордэн, бібліятэка, тэатр, медыкаменты, кватэра, скептык, ерэтык, дырэктыва, дыктатура.
Гэтыя пункты правіла распаўсюджваюцца і на словаўтварэнне. Слова кот беларускае, таму адбываецца чаргаванне цвёрдага д з мяккім ц, а слова флейта - запазычанае, таму няма цекання (напрыклад, яшчэ словы шахматыст, авангардыст, будыст, баптыст)
5. У словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- пішуцца дз і ц: сульфіды – сульфідзін, брыгада – брыгадзір, канверт – канверцік, білет – білецёр, гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі.

Дюдюка, может заодно и на мой вопрос ответите?
Только сразу поясню, что белорусский я знаю пока не очень хорошо, но мне он нравится, потому и интересуюсь:)
Один из моих знакомых - белорусский знает очень хорошо, говорит только по-белорусски - в своей речи употребляет наречие "цудоўна", которое, исходя из смыслового контекста, я перевожу "чудесно", "прекрасно". На форуме я иногда встречаю "чудоўна". Перевела через он-лайн переводчик - выдает "отлично". Причем в обратном переводе ("отлично" - с русского на белорусский - "выдатна"). Так как же правильно? Или возможно употребление и того, и другого?
У літаратурнай беларускай мове ёсць слова цудоўна, якое ўжываецца са значэннем выдатна, вельмі добра. Сінонімамі могуць быць словы прыемна, добра, хораша, люба, міла, слаўна (як гутарковы варыянт).
Слова чудоўна ў літаратурнай мове няма, магчыма гэта дыялектная, але малаверагодна, трэба глядзець дыялектныя слоўнікі.
Виталена, :) настаўнікі прызналі, што адказа на гэтае пытанне ў падручніку няма. Самі таксама растлумачыць не могуць. Як разумею, дзецям прапануецца ведаць пра флейтыста па змаўчанні. Вось толькі адкуль? І нават калі дзіця і напіша інтуітыўна правільна, як яно аргументуе такі варыянт напісання і вымаўлення?
Я не гартала падручнікі, таму не скажу, што там ёсць, а чаго няма. А пра тое, што настаўнікі не могуць растлумачыць: тут хутчэй няма жадання перачытаць правілы і крыху паразважаць або такія гэта настаўнікі, што не могуць патлумачыць правіла ў межах школьнай праграмы.
 

Magda

Well-known member
Дюдюка, спасибо вам.

А чем запазычаныя словы отличаются от слоў іншамоўнага паходжання?
 

Magda

Well-known member

Шона

New member
Magda, горада.
Если сомневаетесь в окончаниях род. падежа, смотрите в словаре.
Например, "Русско-бел. словарь". Цитирую:
ГОРОД в разн знач. ГОРАД, -да.
Вот это -да и есть род. падеж
 

Вишенка

волшебница
Кьяра,
Заўвага. У размоўным стылі і ў мове мастацкай літаратуры (асабліва першай палавіны XX стагоддзя) пры абазначэнні прасторавых адносін, месца дзеяння ці напрамку руху з канчаткам -у ўжываюцца таксама назоўнікі з канкрэтным значэннем: (каля) мосту, берагу, парогу, ганку, узгорку, агароду, скверу, плоту, тыну, паркану, частаколу, тратуару, дому, палацу, даху, паверху, Мінску, гораду, пасвлку, стогу, рогу, пляцу і інш.

Граматыка беларускай мовы, Мн., 1962, с. 48-51
прайшла па спасылцы адсюль http://www.pravapis.org/art_rodny1.asp
 

Magda

Well-known member
Вишенка, эту ссылку пропустила я. Полезная весьма, вот только как это все ребенку объяснить.
 

Шона

New member
Спрачацца не буду, але:

З канчаткам -а (-я) ўжываюцца:

..................
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.

Куліковіч У. І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы.-Мн., 1998.
 

Дюдюка

Member
А чем запазычаныя словы отличаются от слоў іншамоўнага паходжання?
Як правесці мяжу паміж запачынамі словамі і словамі іншамоўнага паходжання?
Запазычаныя словы і словы іншамоўнага паходжання - тоесныя паняцці, адно і тое ж.

І як растлумачыць, чым прынцыпова суфіксы -ір і -іст адрозніваюцца?
Гэта абсалютна розныя суфіксы і пры іх дапамозе ўтвараюцца розныя групы назоўнікаў.
І яшчэ цікава. Слова акуратна - якое? Беларускае ці запазычанае? А акуратыст як напішам? (можа і рэдка сустракаецца, але ж ёсць слова такое, не? :) Гэта я да ката і флейты.
Акуратна - слова іншамоўнае, запазычана з лацінскай мовы
А как правильно горада или гораду.

Гугл выдает разные варианты.

Правільна горада, таму што гэта агульная назва населенага пункта.
Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
1) агульныя і ўласныя назвы людзей (за выключэннем зборных назваў тыпу люд — люду, народ — народу), а таксама назвы жывёл: вучня, настаўніка, трактарыста, педагога, чытача, токара, Івана, Міхася, Якубовіча, аленя, ваўка, вужа, дрозда, жука, зайца, комара, коня, пеўня, салаўя;
2) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, што паддаюцца лічэнню, або іх часткі: агурка, айсберга, бурака, вулея, гадзінніка, ком¬байна, касцюма, каўняра, кургана, маятніка, пня, руля, рычага, стала, стога, тралейбуса, чахла, яблыка;
3) органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, капыта, носа, подбородка, пальца, рога, рота, страўніка, хвоста, хрыбта, языка, але: твару;
4) навуковыя і тэхнічныя тэрміны: абзаца, алфавіта, апострофа, атама, балета, верша, вадэвіля, вугля, дыялога, інтэграла, катода, катэта, каэфіцыента, квадрата, конуса, косінуса, круга, куба, мерыдыяна, модуля, назоўніка, параметра, перпендыкуляра, ромба, радыуса, сонета, сінуса, сказа, склона, суфікса, сюжэта, твора, трохвугольніка, харэя, эліпса, ямба;
5) меры даўжыні, плошчы, вагі, аб'ёму, акрэсленыя адрэзкі часу, грашовыя і іншыя адзінкі вымярэння: ампера, акра, ара, аўторка, вечара, вольта, гектара, герца, года, грома, дзесятка, дзюйма, кілаграма, кіламетра, літра, месяца, метра, мільёна, панядзелка, пенса, пуда, пятака, рубля, сакавіка, семестра, снежня, тыдня, франка, цэнтнера, чацвярга, чырвонца. Але: веку, ранку, без году тыдзень, з году ў год;
6) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: гарнізона, дывізіёна, завода, інстытута, калгаса, кааператыва, камітэта, камбіната, клуба, палка, профсою¬за, саўгаса, трэста, узвода, штаба;
7) назвы танцаў, народных, спартыўных і картачных гульняў: баскетбола, бейсбола, бокса, брыджа, валейбола, вальса, краковяка, крыжачка, паланеза, пас'янса, покера, прэферанса, танца, тустэпа, тэніса, фокстрота, футбола, хакея, чардаша;
8) агульныя і ўласныя назвы населеных пунктаў і мясцовасцей, геаграфічныя і астранамічныя назвы, гідронімы: города, посёлка, равна, райцэнтра, хутара, Лондона, Магілёва, Мінска, Полацка, Рыма, Алжыра, В'етнама; архіпелага, акіяна, eocmpaea, контынента, мыса, ручая, узгорка, Фіёрда, Алтая, Крыма, Урала, Мар¬са, Месяца, Рака (сузор'е), Сатурна, Буга, Немана, Паліка (возера).
Канчатак -а маюць таксама назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі -ішч-а (-ышч-а), -іск-а (-ыск-а): дамішча, халадзішча, вятрыска, даміска.
Канчатак -у (-ю) маюць:
1. Абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
а) абстрактна-разумовыя паняцці (у тым ліку назвы грамадска-палітычных, эканамічных, рэлігійных і іншых фармацый
і напрамкаў): валюнтарызму, капіталізму, рамантызму, сацыялізму,
дарвінізму, цэнтралізму, атэізму, гуманізму, рэалізму, пацыфізму,
прагрэсу; адцягненыя якасці, прыметы і пад.: абавязку, аўтарытэту, вопыту, густу, ідэалу, інтэлекту, кампрамісу, контрасту,
клопату, колеру, крызісу, лесу, матыву, нораву, нюансу, нябыту,
патрыятызму, поспеху, прагрэсу, прынцыпу, розуму, характару,
блакіту, гераізму, гумару, задору;
б) дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці і пад.:
абеду, аб'езду, ад'езду, адпачынку, бою, выводу, гомону, доходу, за-
гаду, замесу, зачыну, звароту, кашлю, крыку, лёту, ляманту, мар-
шу, масажу, набору, нагрэву, накіду, намолоту, повороту, падагрэву, пад'ёму, памолу, пачыну, пералёту, перапісу, разліку, старту,
штурму, шуму, апетыту, болю, голоду, гневу, гумару, задору, жалю,
смутку, страху, сну, сорому, спакою;
в) розныя формы прасторы, месца, а таксама неакрэсленыя
прамежкі часу: абшару, верху, выгану, гаю, долу, космосу, краю,
ландшафту, лесастэпу, логу, лесу, лугу, маршруту, масіву, нізу,
простору, разлогу, свету, стэпу, сусвету, суходолу, схілу, узлеску,
узмежку, інтэрвалу, моманту, тэрміну.
Некаторыя з пералічаных назоўнікаў могуць ужывацца з су-фіксам -ок. У такім выпадку ў родным склоне яны ўжываюцца з канчаткам -а: верх — вяршок — вяршка, луг — лужок — лужка, лес — лясок — ляска, гай — гаёк — гайка, сад — садок — садка;
г) розныя захворванні: апендыцыту, бранхіту, гаймарыту, грыпу, дальтанізму, інфаркту, ішыясу, коклюшу, паралічу,
плеўрыту, поліміэліту, радыкуліту, рахіту, рэўматызму, стаўбня-
ку, тыфу, яшчуру;
д) з'явы прыроды, стыхійныя бедствы, розныя падзеі ў грамадскім жыцці: агню, ветравею, ветру, ветрыку, віхру, галалёду,
голоду, грому, дажджу, досвітку, заморозку, змроку, інею, морозу, норду, патоку, повадку, самуму, сіверу, світанку, смерчу, суховею, туману, урагану, холоду (халадку), кірмашу, фестивалю, фэсту.
2. Матэрыяльна-рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць уласна рэчывы, хімічныя элементы, матэрыялы, прадукты харчавання, лекі і пад.: алюмінію, асфальту, бензіну, водороду, воску, гіпсу, глею, жвіру, здору, компосту, кіслароду, клею, крухмалу, лаўсану, лёду, маргарину, металу, мёду (мядку), натрию, нашатыру, парафіну, парашку, пластэліну, пластыру, попелу, пороху, пылу (пилку), пяску, раствору, радону, рису, салідолу, сіласу, сіропу, соладу, стэа-рыну, сульфату, сургучу, сурику, сырцу, тварагу (тварожку), цукру, цынку, цыменту, ячменю, бостону, крэпдэшыну, паркалю, шавіёту, шоўку, шыфону, біфштэксу, гуляшу, кактэйлю, квасу (кваску), кефіру, рамштэксу, ростбіфу, супу, халадніку, шашлыку, аспірыну, анальгіну, валідолу, кальцэксу, пеніцыліну, пірамідону, папазолу. Але: аўса, бітка, хлеба, таксама торта, варэніка, бліна (разнавіднасць выпечкі). Toe ж: Мінгаз — Мінгаза (назва арганізацыі), «Крышталь» — «Крышталя» (назва хакейнай каманды).
3. Назоўнікі са зборным значэннем: актыву, аўтатранспарту, багажу, грузу, гурту, інвентару, кансіліуму, лістажу, літражу, люду, натоўпу, посуду, рою, рэпертуару, товару, танажу, тыражу, тэкстылю, утылю, фольклору, флоту, фуражу, хору.
Да гэтай групы можна аднесці таксама назвы раслін (траў, злакаў, кустовых раслін), у якіх форма адзіночнага ліку абазначае непадзельную множнасць як нешта адзінкавае: агрэсту, арэшніку, асінніку, осоту, барвенку, бэзу, бярэзніку, верасу (вераску), вішняку, гушчару, дубняку, зябру, кукалю, лопуху, малачаю, павою, плюшчу, ракітніку, рэвеню, сасонніку, сіўцу, сланечніку, чабору (чабарку), ячменю.
 

Шона

New member
Такім чынам, горадУ ў сачыненні будзе адназначна памылкай? Калі гэта не цытата аднекуль? І Менску таксама?
Кьяра, так, гэта граматычная памылка-і гораду, і Менску. Мы ж пры праверцы карыстаемся канкрэтнымі дакументамі, дзе гэтыя словы маюць адназначныя канчаткі :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
я згодна. Мне здаецца, гэткія адназначныя дакументы і патрабаванні да школьнікаў -- гэта такі вытанчаны спосаб прышчапіць нелюбоў да беларускай мовы. Як і нядаўняя змена правапісу... На жаль.
 

Шона

New member
А ў нас і па рускай мове нормы ёсць. А як жа вы прапануеце правяраць вучняў? Як каму падабаецца пісаць? Даруйце, але так не бывае. Нормы ацэнкі існавалі заўсёды, яшчэ і нас не было. Але мне здаецца, што мы, настаўнікі, апрыоры ворагі ў гэтай тэме, таму-бывайце!
 

Nulka

Member
Шона,
дарма вы пакрыўдзіліся. Прычым тут настаўнікі? Ясна, што вы выкладаеце так, як патрабуе таго праграма. Бо ёсць тэсты, якія трэба здаваць.
І нормы -- гэта добра, калі яны не адарваныя ад жыцця. Я крытыкавала менавіта тых, хто гэтыя нормы перапісвае па трыццаць тры разы. Хіба гэта нармальна, калі прапісаныя нормы выразна супярэчаць моўнай традыцыі? І ў падручніках сарамліва робяць зноску, маўляў, канчатак сустракаецца ў літаратуры першай паловы дваццатага стагоддзя (час росквіту, між іншым), але вы цяпер так не рабіце, рабіце па-іншаму. Ну, хіба няма супярэчнасці?
 

имя-как-имя

Well-known member
Мне здаецца, гэткія адназначныя дакументы і патрабаванні да школьнікаў -- гэта такі вытанчаны спосаб прышчапіць нелюбоў да беларускай мовы. Як і нядаўняя змена правапісу... На жаль.


+100
Изучать новое правописание по старым учебникам - это песня. У нас в 3-м классе уроки начинаются с исправления слов в учебнике на новый лад. Вообще дореформировались уже до того, что в эти учебники, искусственным каким-то языком написанные, и заглядывать не хочется.
 

Шона

New member
Ой, дзяўчаты, я не пакрыўдзілася, проста думаю, мы пра розныя рэчы гаворым. Нарматыўныя дакументы, пра якія я пісала, ІСНУЮЦЬ ПА ЎСІХ ПРАДМЕТАХ. І беларускую мову раптам пускаць у адкрытае плаванне і супрацьпаставіць біялогіі ці матэматыцы? Чаму? Чым яна ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ, а не сродак зносін адрозніваецца ад іх? Праблемы ёсць не толькі ў выкладанні БМ. Пагаварыце з настаўнікамі нямецкай мовы ці бацькамі, чые дзеці яе вывучаюць,-падручнікі дрэнь, праграма таксама. Гэта як прыклад.

Мне, прыкладам, тэма бел. мовы блізка, вельмі. Я магу пра гэта бясконца размаўляць.
І мне. І тэма літаратуры. І яшчэ многія тэмы:). Я наогул пагаварыць люблю, толькі час ад часу баюся нарвацца на:black_eye:
Малая распавяла . Сёння на белмове размова пра вясновыя месяцы зайшла. Настаўніца спыталася: якія ведаеце? Мая сакавік, красавік узгадала. На травень забылася. Настаўніца сама пра май/травень сказала. Што і так і так можна. (гэта са словаў дзіцяці). Мне падабаецца такі падыход...
А Вы хваляваліся...:)
 

Zoryana

Well-known member
У літаратурнай беларускай мове ёсць слова цудоўна, якое ўжываецца са значэннем выдатна, вельмі добра. Сінонімамі могуць быць словы прыемна, добра, хораша, люба, міла, слаўна (як гутарковы варыянт).
Слова чудоўна ў літаратурнай мове няма, магчыма гэта дыялектная, але малаверагодна, трэба глядзець дыялектныя слоўнікі.

Дюдюка, зразумела, вялікі дзякуй.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я нядаўна адкрыла для сябе Амерыку. :) (у дзіцяці ў падручніку ўгледзела) .Гукі "в" і "ф" не ўтвараюць у беларускай мове пару па звонкасці-глухасці (ну як "б" і "п", прыкладам).

Гэта так заўжды было? У тым сэнсе, забі мяне, са школы такога не памятаю. Мне падаецца была пара, ці лічылася такой. Вось "к" - непарная ў адрозненне ад расейскай мовы - так, памятаю. А в і ф - не....

А чаму так? Таму што "ф" першапачаткова не ўласцівы беларускай мове гук? Ці ў чым тут рэч? ))) Бо вымаўляецца, па мне, так сама, як і ў расейскай. А там пара ёсць, так жа?
 

Дюдюка

Member
Я нядаўна адкрыла для сябе Амерыку. :) (у дзіцяці ў падручніку ўгледзела) .Гукі "в" і "ф" не ўтвараюць у беларускай мове пару па звонкасці-глухасці (ну як "б" і "п", прыкладам).

Гэта так заўжды было? У тым сэнсе, забі мяне, са школы такога не памятаю. Мне падаецца была пара, ці лічылася такой. Вось "к" - непарная ў адрозненне ад расейскай мовы - так, памятаю. А в і ф - не....

А чаму так? Таму што "ф" першапачаткова не ўласцівы беларускай мове гук? Ці ў чым тут рэч? ))) Бо вымаўляецца, па мне, так сама, як і ў расейскай. А там пара ёсць, так жа?
Гук [в] у беларускай мове санорны, г.зн.не мае адпаведнага парнага глухога. Чаму так двума словамі расказаць немагчыма, гэта курс гістарычнай фанетыкі.
І яшчэ самая вялікая праблема, калі пачынаюць вывучаць беларускую мову, то чамусьці ў гэты працэс прыцягваюць рускую мову і спрабуць многія моўныя з'явы тлумачыць з пункту погляду рускай мовы. Калі ўжо гаварыць навукова, то гук [в] у беларускай літаратурнай мове 2 відаў, адрозніваецца месцам утварэння: губна-губны і губна-зубны (усё залежыць ад пазіцыі гука ў слове), але для носьбітаў мовы гэта не прынцыпова важна. У рускай мове гэты гук мае іншыя характарыстыкі, таму што у гаворках, з якіх развівалася рускай мова, адбываліся іншыя фанетычныя працэсы
 
Сверху