А чем запазычаныя словы отличаются от слоў іншамоўнага паходжання?
Як правесці мяжу паміж запачынамі словамі і словамі іншамоўнага паходжання?
Запазычаныя словы і словы іншамоўнага паходжання - тоесныя паняцці, адно і тое ж.
І як растлумачыць, чым прынцыпова суфіксы -ір і -іст адрозніваюцца?
Гэта абсалютна розныя суфіксы і пры іх дапамозе ўтвараюцца розныя групы назоўнікаў.
І яшчэ цікава. Слова акуратна - якое? Беларускае ці запазычанае? А акуратыст як напішам? (можа і рэдка сустракаецца, але ж ёсць слова такое, не?

Гэта я да ката і флейты.
Акуратна - слова іншамоўнае, запазычана з лацінскай мовы
А как правильно горада или гораду.
Гугл выдает разные варианты.
Правільна горад
а, таму што гэта агульная назва населенага пункта.
Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
1) агульныя і ўласныя назвы людзей (за выключэннем зборных назваў тыпу люд — люду, народ — народу), а таксама назвы жывёл: вучня, настаўніка, трактарыста, педагога, чытача, токара, Івана, Міхася, Якубовіча, аленя, ваўка, вужа, дрозда, жука, зайца, комара, коня, пеўня, салаўя;
2) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, што паддаюцца лічэнню, або іх часткі: агурка, айсберга, бурака, вулея, гадзінніка, ком¬байна, касцюма, каўняра, кургана, маятніка, пня, руля, рычага, стала, стога, тралейбуса, чахла, яблыка;
3) органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, капыта, носа, подбородка, пальца, рога, рота, страўніка, хвоста, хрыбта, языка,
але: твару;
4) навуковыя і тэхнічныя тэрміны: абзаца, алфавіта, апострофа, атама, балета, верша, вадэвіля, вугля, дыялога, інтэграла, катода, катэта, каэфіцыента, квадрата, конуса, косінуса, круга, куба, мерыдыяна, модуля, назоўніка, параметра, перпендыкуляра, ромба, радыуса, сонета, сінуса, сказа, склона, суфікса, сюжэта, твора, трохвугольніка, харэя, эліпса, ямба;
5) меры даўжыні, плошчы, вагі, аб'ёму, акрэсленыя адрэзкі часу, грашовыя і іншыя адзінкі вымярэння: ампера, акра, ара, аўторка, вечара, вольта, гектара, герца, года, грома, дзесятка, дзюйма, кілаграма, кіламетра, літра, месяца, метра, мільёна, панядзелка, пенса, пуда, пятака, рубля, сакавіка, семестра, снежня, тыдня, франка, цэнтнера, чацвярга, чырвонца. Але: веку, ранку, без году тыдзень, з году ў год;
6) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: гарнізона, дывізіёна, завода, інстытута, калгаса, кааператыва, камітэта, камбіната, клуба, палка, профсою¬за, саўгаса, трэста, узвода, штаба;
7) назвы танцаў, народных, спартыўных і картачных гульняў: баскетбола, бейсбола, бокса, брыджа, валейбола, вальса, краковяка, крыжачка, паланеза, пас'янса, покера, прэферанса, танца, тустэпа, тэніса, фокстрота, футбола, хакея, чардаша;
8) агульныя і ўласныя назвы населеных пунктаў і мясцовасцей, геаграфічныя і астранамічныя назвы, гідронімы: города, посёлка, равна, райцэнтра, хутара, Лондона, Магілёва, Мінска, Полацка, Рыма, Алжыра, В'етнама; архіпелага, акіяна, eocmpaea, контынента, мыса, ручая, узгорка, Фіёрда, Алтая, Крыма, Урала, Мар¬са, Месяца, Рака (сузор'е), Сатурна, Буга, Немана, Паліка (возера).
Канчатак -а маюць таксама назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі -ішч-а (-ышч-а), -іск-а (-ыск-а): дамішча, халадзішча, вятрыска, даміска.
Канчатак -у (-ю) маюць:
1. Абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
а) абстрактна-разумовыя паняцці (у тым ліку назвы грамадска-палітычных, эканамічных, рэлігійных і іншых фармацый
і напрамкаў): валюнтарызму, капіталізму, рамантызму, сацыялізму,
дарвінізму, цэнтралізму, атэізму, гуманізму, рэалізму, пацыфізму,
прагрэсу; адцягненыя якасці, прыметы і пад.: абавязку, аўтарытэту, вопыту, густу, ідэалу, інтэлекту, кампрамісу, контрасту,
клопату, колеру, крызісу, лесу, матыву, нораву, нюансу, нябыту,
патрыятызму, поспеху, прагрэсу, прынцыпу, розуму, характару,
блакіту, гераізму, гумару, задору;
б) дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці і пад.:
абеду, аб'езду, ад'езду, адпачынку, бою, выводу, гомону, доходу, за-
гаду, замесу, зачыну, звароту, кашлю, крыку, лёту, ляманту, мар-
шу, масажу, набору, нагрэву, накіду, намолоту, повороту, падагрэву, пад'ёму, памолу, пачыну, пералёту, перапісу, разліку, старту,
штурму, шуму, апетыту, болю, голоду, гневу, гумару, задору, жалю,
смутку, страху, сну, сорому, спакою;
в) розныя формы прасторы, месца, а таксама неакрэсленыя
прамежкі часу: абшару, верху, выгану, гаю, долу, космосу, краю,
ландшафту, лесастэпу, логу, лесу, лугу, маршруту, масіву, нізу,
простору, разлогу, свету, стэпу, сусвету, суходолу, схілу, узлеску,
узмежку, інтэрвалу, моманту, тэрміну.
Некаторыя з пералічаных назоўнікаў могуць ужывацца з су-фіксам -ок. У такім выпадку ў родным склоне яны ўжываюцца з канчаткам -а: верх — вяршок — вяршка, луг — лужок — лужка, лес — лясок — ляска, гай — гаёк — гайка, сад — садок — садка;
г) розныя захворванні: апендыцыту, бранхіту, гаймарыту, грыпу, дальтанізму, інфаркту, ішыясу, коклюшу, паралічу,
плеўрыту, поліміэліту, радыкуліту, рахіту, рэўматызму, стаўбня-
ку, тыфу, яшчуру;
д) з'явы прыроды, стыхійныя бедствы, розныя падзеі ў грамадскім жыцці: агню, ветравею, ветру, ветрыку, віхру, галалёду,
голоду, грому, дажджу, досвітку, заморозку, змроку, інею, морозу, норду, патоку, повадку, самуму, сіверу, світанку, смерчу, суховею, туману, урагану, холоду (халадку), кірмашу, фестивалю, фэсту.
2. Матэрыяльна-рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць уласна рэчывы, хімічныя элементы, матэрыялы, прадукты харчавання, лекі і пад.: алюмінію, асфальту, бензіну, водороду, воску, гіпсу, глею, жвіру, здору, компосту, кіслароду, клею, крухмалу, лаўсану, лёду, маргарину, металу, мёду (мядку), натрию, нашатыру, парафіну, парашку, пластэліну, пластыру, попелу, пороху, пылу (пилку), пяску, раствору, радону, рису, салідолу, сіласу, сіропу, соладу, стэа-рыну, сульфату, сургучу, сурику, сырцу, тварагу (тварожку), цукру, цынку, цыменту, ячменю, бостону, крэпдэшыну, паркалю, шавіёту, шоўку, шыфону, біфштэксу, гуляшу, кактэйлю, квасу (кваску), кефіру, рамштэксу, ростбіфу, супу, халадніку, шашлыку, аспірыну, анальгіну, валідолу, кальцэксу, пеніцыліну, пірамідону, папазолу.
Але: аўса, бітка, хлеба, таксама торта, варэніка, бліна (разнавіднасць выпечкі). Toe ж: Мінгаз — Мінгаза (назва арганізацыі), «Крышталь» — «Крышталя» (назва хакейнай каманды).
3. Назоўнікі са зборным значэннем: актыву, аўтатранспарту, багажу, грузу, гурту, інвентару, кансіліуму, лістажу, літражу, люду, натоўпу, посуду, рою, рэпертуару, товару, танажу, тыражу, тэкстылю, утылю, фольклору, флоту, фуражу, хору.
Да гэтай групы можна аднесці таксама назвы раслін (траў, злакаў, кустовых раслін), у якіх форма адзіночнага ліку абазначае непадзельную множнасць як нешта адзінкавае: агрэсту, арэшніку, асінніку, осоту, барвенку, бэзу, бярэзніку, верасу (вераску), вішняку, гушчару, дубняку, зябру, кукалю, лопуху, малачаю, павою, плюшчу, ракітніку, рэвеню, сасонніку, сіўцу, сланечніку, чабору (чабарку), ячменю.