Беларуская мова

k_ja_ra

Well-known member
колькасць літар не называецца
Вось.
Проста побач з д напісана дж і дз.
Па-мойму, я такое бачыла, прам перад вачыма стаіць.
Але колькасць літар 34 нідзе не напісаная.
Так што погляды на паняцце, што ёсць літарай, наўрад ці змяніліся.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вось.
Проста побач з д напісана дж і дз.
Па-мойму, я такое бачыла, прам перад вачыма стаіць.
Але колькасць літар 34 нідзе не напісаная.
Так што погляды на паняцце, што ёсць літарай, наўрад ці змяніліся.

Алена, я гэтае пытаньне пра 34/32 высьветлiла з выкладчыкам, яна мае думкi падтвердзiла. Ну i акрамя непасрэдна падручнiкау у мяне былi яшчэ метадычкi i т.п.
 

k_ja_ra

Well-known member
метадычкi i т.п.
і там напісана пра 34 літары?
Я разумею, пра што ты кажаш. Напісала ж вышэй. Але я пытаюся менавіта пра 34 літары. ДЗЕ такое напісана хоць у адным месцы?
Гэта яшчэ дыграф, калі не памыляюся, называецца.
Але ну ніяк "дж" не можа быць адной літарай.
Ну гэта ж вар'яцтва проста. І не можа быць такое нідзе агучана. А калі ёсць, то дзе? Ні шэраг сімвалаў, а словы пра 34 літары.


А зрэшты, ладна.
Фіг з ім. Неістотна.
Сёння 32 і дзякуй Богу. А то па пустаце гаворка.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Але ну ніяк "дж" не можа быць адной літарай.
Ну гэта ж вар'яцтва проста. І не можа быць такое нідзе агучана.
k_ja_ra, , я разумею, што ты чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і шмат па якіх тэмах маеш цьвёрдае ўласнае меркаваньне, якое заўсёды агучваеш. Але тут крыху не той выпадак. Мае думкі мне падцьверзіў дыплямаваны выкладчык беларускай мовы, якому я давяраю на 100%.
Падручнікаў і метадычак 20-гадовай даўніны ў мяне няма. Бо яны мне без патрэбы.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Падручнікаў і метадычак 20-гадовай даўніны ў мяне няма.
Я падручнік (ці дапаможнік? не скажу дакладна, шчыра, не памятаю) дзе дж і дз напісаныя побач з д бачыла ў сваіх дзяцей.
Не 20 год таму.
Але ок.
Калі ты сцвярджаеш, што на свае вочы бачыла падручнік, у якім колькасць літар пазначаная, як 34, і дж завецца адной літарай, значыць, так яно і ёсць.

Паўтаруся, сёння 32, і дзякуй Богу.

п.с. ну і я б не блытала грамадзянскую пазіцыю са здаровым сэнсам.
Тут другое.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
я ва ўніверсітэце пачала вучыцца 17 год таму. І мае успаміны пра беларускі алфавіт узыходзяць як раз да таго часу. :)

п.с. ну і я б не блытала грамадзянскую пазіцыю са здаровым сэнсам.
ну гэта я так... іншасказальна крыху.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
а новыя правілы ўжо з 2008 года.
Не, гэтыя новыя правілы алфавіту ніяк не тычацца(калі мы пра адно і тое ж). Там з большага пра тое, што запазычаньні цяпер падпарадкоўваюцца беларускаму правапісу.
а яны з 2008? :scratch:
 

k_ja_ra

Well-known member

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 ліпеня 2008 г. № 420-З
Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
...
Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года

http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H10800420&p2
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, ага, дзяк. Час ляціць са страшнай сілай)))

але ж
Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года
пэўна таму я і задумалася)))) Бо памятаю, як мы для аднаго сайта рабілі "напаміналку", што і як зьмяняецца па новых правілах. А ў 2008 годзе я яшчэ не працавала.
 

kolesnikova

New member
зноў пытанні:
сеяць - корань - се?
знядужаў - корань - дуж? і 2 прыстаўкі?
бездапаможны - корань - дапамож? ці памож? бо ёсть слова памочнік.

прыйшоў - корань йшоў? прыстаўка пры?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
сеяць - корань - се?
так
там так і напісана? Я лічу, што правільна -занядужыў. Корань дуж.
хутчэй за ўсё памаг(ж) да -100% прыстаўка
прыйшоў - корань йшоў? прыстаўка пры?
так
 

Дюдюка

Member
Я папраўлю katia-ka.
зноў пытанні:
сеяць - корань - се?
знядужаў - корань - дуж? і 2 прыстаўкі?
бездапаможны - корань - дапамож? ці памож? бо ёсть слова памочнік.

прыйшоў - корань йшоў? прыстаўка пры?

сеяць - корань сея-, ць - гэта суфікс
знядужаў - з-ня-дуж-а-ў (дуж корань, дзве прыстаўкі і два суфіксы і нулявы канчатак)
бездапаможны - у адпаведнасці са школьным марфемным слоўнікам, без-да-памож - н- ы (некаторыя слоўнікі падаюць корань дапамож-)
прыйшоў - пры- йш-о-ў (корань йш, два суфіксы і прыстаўка пры-)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
не выпраўляй у маіх цытатах
думала, абдрукоўка.
Падправіла, каб чалавека, які пытанне задаваў, не блытаць.


Дюдюка, ой, а можна скарыстаюся выпадкам, што вы тут, і спытаюся?
Якога склону вымагае прыназоўнік "па"?
Ці ёсць сёння адзінае меркаванне наконт гэтага?
А калі ёсць, то дзе, у якім месцы яно прапісанае?
Дзякуй.
 
Сверху