Мы таксама жылі з мужам у інтэрнаце 5 год. А перад гэты, калі у сярэдзіне майго пятага курса і падчас яго аспірантуры, пачалі жыць разам, ен забараніў мне браць грошы ў бацькоў, таму што ен стаў несці адказнасць за нашу, хай сабе не аформелнную юрыдычна, сям'ю. І сышоў з аспірантуры ў завочную, каб выйсці на поўную стаўку на працы. І абараняўся, працуючы на поўны дзень. І так, пакуль мы жылі на сваіх сямі метрах у інтэрнаце, мы вельмі эканомілі-не адпачывалі на моры, не хадзілі па кабаках, а збіралі грошы на свае жытло. Для таго, каб атрымаць на працы займ на частку кватэры, трэба было імкнуцца да таго, каб быць не проста супрацоўнікам, які прасіджвае штаны на працы, а быць заўважным і прыносячым карысць. Потым, калі, ужо маючы дачку, набывалі кватэру, грошай на Мінск не хапала. Нічога, засунулі гонар падалей і паехалі жыць у Фаніпаль. Праз некалькі год нарадзілі яшчэ дваіх дзяцей, прадалі двушку, набылі чатырохпакаеўку ўсе так жа ў Фаніпалі, маем два аўто, ездзім адпачываць, не тое, каб зусім шыкоўна, усе ж сям'я у нас вялікая, але падарожжы можам сабе дазволіць. І кватэра ўспрымалася не як "фууу, нейкая веска, хачу ў Мінску", а як вялікае шчасце, дзе ўсе доўгачаканае, першы год для мяне гэта ўвогуле было кшталту цуда. Але каб гэта ўсе атрымаць, трэба было не толькі сэксам займацца ў камфортных умовах, а працаваць і эканоміць, так. І неяк няма ў мяне цяжкіх успамінаў пра гэтыя першыя гады ў разрезе таго, што не пахадзіла па рэстаранах, не адпачывала так, як хачу і ўвогуле, маладосць прайшла міма. Есць адчуванне таго, што мы "уау, такія крутыя, мы гэта зрабілі!".
І ў мяне есць шмат знаемых, якія прайшлі той жа шлях. А есць таксама шмат знаемых, якія гадамі жывуць з бацькамі, збіраюць грошы на кватэру, пры гэтым маюць такія траты на адпачынкі і штодзенныя задавальненні, якія нам і не сніліся (таму што ну немагчыма ж толькі збіраць грошы, што гэта за жыцце маладое?), даволі "прэзрыцельна") аднесліся да нашага жытла ў Фаніпалі (фі, нам такое не падыходзіць, як гэта не ў Мінску). Ну і скардзяцца на тое, што ніяк сабе не могуць дазволіць кватэру, таму прыходзіцца жыць з бацькамі, бедным. Ды і прывычна ўжо. Ну зайздросцяць тым, у каго свая кватэра. Але ж каб пачаць круціцца-не. навошта?
Вось мне падаецца, што альтэрнатыва "дорага здымаць кватэру/жыць з бацькамі"-не поўная.
А, ну і яшчэ есць знаемыя, якія маглі жыць у інтэрнаце, самастойна, адкладваць грошы на кватэру, але выбралі жыць з бацькамі. Як жа, у інтэрнаце-нееее, агульная кухня там, тое-сее. Лепей канфліктна, цесна, але ж у кватэры.
Вось я па змоўчанні таксама хачу, каб мае дзеці імкнуліся дабівацца самастойна таго, што жадаюць. Каб для іх не было нармальнай з'явай, як толькі захацелася камфортна займацца сэксам, адразу ісці жыць да бацькоў.