Вунь Насця Каменская піша: узялі і павялі.
Так, тэарэтычна ты можаш не пайсці, і застенешся ў жывых, але павялі, так жа? Адпаведна па змоўчанні ты мусіш. Каб не ісці - табе трэба прыкладаць пэўныя высілкі. А так быць не павінна.
Максімум, што можа сказаць дэкан: "добрых выходных і не забывайцеся, што ў нядзелю выбары! Да панядзелка".
Вось гэта будзе нейтральнае паведамленне. Без ганянняў, прымусаў, агітацый і іншых рэчаў. Усё астатняе - па азначэнні зло. Ніхто не можа згодна з заканадаўствам уплываць на выбар выбаршчыкаў і што да прозвішча і што да ўдзелу.