Igra, падумала пра аўтарытэтаў.
Для мяне аўтарытэт - гэта чалавек, якому я перадусім давяраю. Гэта калі мы кажам пра сваіх маленькіх прыватных аўтарытэтаў.)
А ёсць панятак аўтарытэта, як вядомай асобы, якая з прычыны сваёй вядомасці, значнасці нават можа пэўным чынам ўплываць на людзей, на іх меркаванні, погляды і г.д. То бок...гэта з серыі, што пры ўсім тым. што усе мы людзі, на тых, хто аказваецца на версе папулярнасці, славы, вядомасці і г.д. ляжыць пэўная адказнасць. Бо іх бачней, іх словы важлівейшыя і г.д. Таму і словы ім варта фільтраваць болей, чым простаму смяротнаму і над учынкамі задумвацца і г.д. У сэнсе яны не павінны нікому нічога, але так стаецца ў жыцці, што гэта ёсць тым ці іншым чынам.
Вышэй, згадаўшы аўтарытэта, я хутчэй другое мела на ўвазе. Бо асабістыя аўтарытэты ў мяне куды болей сціплейшыя, напэўна.)
Дык вось ад такіх вядомых персон прыемна бачыць прыемнае табе і непрыемна непрыемнае.) Простая псіхалогія, напэўна.) Пры гэтым самі іх заслугі застаюцца тым, чым ёсць. Заслугамі.)