Вось жа яно як...Так и языком Гомера счаз нихто не говорит, и Шекспира туда же, и Пушкина, и... Эти претензии можно предъявлять любому языку. Любому. И это необратимые мировые процессы, естественные, закономерные.
Для мяне велізарны плюс, калі мова жыве і мяняецца адпаведна часу і новым веянням...Праблема беларускай якраз у тым, што з ёй гэтага якраз амаль не адбываецца. Гэта мой асабісты боль. ((( У ёй адсутнічае фактычна цэлы пласт сучаснай неабходнай лексікі. ((( І калі мову не пачнуць карыстаць ан мас, шырока і свабодна, яна будзе пакрывацца нафталінам усё болей і болей, усё цяжэй і цяжэй будзе вярнуць яе да сучаснасці і жыцця.((((
Нязменная і дасканалая толькі латынь, і, падобна, большасць так званых беларусаў ці тых, хто хоча імі лічыцца, многае б дала, каб беларуская канчаткова ў яе, мёртвую латынь, пераўтварылася...
Абсурд проста нейкі, як чытаеш...
Я пры ўсім жаданні не магу ўявіць сабе ні газетны, ні гаворкавы тэкст, выказаны мовай мастацкай літ-ры...Гэта ж розныя рэчы прынцыпова!
І гэта сапраўдны жах, калі выкладаць мат-ку, размаўляць пра падзеі дню дома, балбатаць на форуме, пісаць літ. эссе, спяваць сучасную музыку і агучваць мульцікі будуць адной і той жа мовай...
Чэл гэтага праўда не разумее, я проста ўсё яшчэ намагаюся зразумець? Ці чалавек лічыць беларускую пракладкамі, я прабачаюся, што яе трэба падаваць неяк асабліва і ў прыгожай упакоўцы? З цытатамі Багдановіча і Караткевіча?
Мова для таго, каб размаўляць ёю, карыстацца ёю, жартаваць ёю, лаяцца, гаварыць словы кахання, а не закрыць пад замок і пакласці ў прыгожы куфар. Каб крый Божа, хто не дакрануўся і не сапсаваў...
Божа, як жа ўсё запушчана...
Сорі, набалела.... Чыста вушы знайшла. Прабач, subaru...