Вось колькі чытаю гэтую галімаццю пра "Майдан ва ўсім вінаваты, а астатнія чыста міма праходзілі", астатнія - гэта ўсе, уключаючы Крым, тэрарыстаў, днр і іншыя малаўцямныя арганізацыі, дзе да майго здзіўлення людзі на поўным сур'ёзе ў адстаўку падаюць і свае прадстаўніцтвы

rankster: у Маскве маюць. Дык вось колькі чытаю, столькі ў мяне перад вачыма ўстойлівая асацыяцыя з дзяўчынай ў кароткай спадніцы, якая сама вінаватая ў тым, што яе згвалтавалі, "потому что нельзя быць на свете красівой такой" (с). Трэ сядзець дома, а калі і выходзіць у краму па хлеб - то выключна ў паранджы. І гвалтоўнік, ён невінаваты, не. Чыста міма праходзіў і скарыстаўся мажлівасцю. Яго дзеянні - толькі вынік убачанай кароткай спадніцы. Таму і попыт з яго які?
Усё з ног на галаву пераварочваецца.
І ў крызісе вінаватыя не тыя, хто яго ладзіў, а тыя, хто пра яго ўголас сказаў. Прыкольна. А, ну ім жа плацілі.

)))) І тыя, хто іншых у тым, што ім усё дакладна вядома і праўда ў іх, маўляў, свая, вінавацяць, самі ну ні разу не тое ж робяць. Ну ні разу.
Чытаць ужо проста немажліва...І не даўмеюся ніяк, як німб асобным тутэйшым прамоўцам не цісне бясконца прысутных ва ўсіх смяротных грахах вінаваціць і выкрываць. Святасць і справядлівасць з аб'ектыўнасцю як яна ёсць, тваю дывізію...