Вярнуся крыху.
Если тезисно и грубо,то все просто понятно ,по-моему,США не желает усиления влияния и упрочения позиции России в мире и Украину сделала лишь средством для досаждения и провокации.А Украина за "печеньки" и поманивания/позвякивания "бусами" от Европы,которую США активно призывает в союзники методом манипуляций,побежала исполнять,забыв все вековые дружбы и братства.Точнее,не Украина,а в лице группы лиц,преследующих свои интересы,хотя по сути являющихся пешками.И вот за печеньки и бусы легко приведет недруга к границам своего бывшего брата.Пусть и пожалеет потом тысячу раз,опомнившись,но дело уже будет сделано.Мне здесь всё логично в настроении РФ.
Калі адкінуць пра "пацеркі", "пячэнькі" і "выконваць", што само па сабе непрыемна, бо адразу на старце дэманструе поўную непавагу і пагарду да адной са згаданых у допісе краін - гэткія недаразвітыя туземцы побач з суседняй цывілізаванай сучаснай дзяржавай, якая свой уплыў і пазіцыі ўмацоўвае (лексіка, да слова, і абароты, якія мы карыстаем, вельмі часта нас выдаюць, паказваюць нашыя сапраўдныя думкі і пачуцці). Дык вось калі гэта адкінуць, то гучыць цікавая думка: Украіна вінаватая ўжо тым, што "хочется мне кушать". Яна не таму не можа і не павінна сама свой шлях абіраць, што з ёй самой па сабе штосьці не так, ці, як мінімум, не толькі таму, а ў большай ступені таму, што мае тое суседства, якое мае. Яна не проста ідзе кудысьці там, як самастойная адзінка, яна прыводзіць ворага пад самыя межы кагосьці там. І апошняе - ключавое. Нікога не цікавіць Украіна сама па сабе, важна каб вораг беспасярэдне на межах не апынуўся. Такім чынам, мажлівасці самастойнасці выбару Украіны моцна абмежаваныя. Яна не сама вырашае, а геаграфічнае становішча яе тэрыторыі вырашае за яе. Менавата дзякуючы яму яна робіцца разменнай манетай сапраўды годных, уплывовых, вартых павагі, любві і ўсё такое краін.
Я ў прынцыпе якраз пра гэта і пісала калісьці, калі гаварыла, што ўжо наканаванасць нашая такая - мець такое суседства.
Так, мажліва, гэта спрэчнае пытанне - чаго болей у такім суседстве - добрага ці кепскага. Але незалежна ад гэтага - яна, наканаванасць, ёсць, і нам проста не застаецца нічога іншага, як з гэтым змірыцца. Расслабіцца і атрымліваць задавальненне.
Мажліва, і нават хутчэй за ўсё, каб і мы і Украіна мелі крыху іншае геаграфічнае становішча, то і мы самі і нашыя краіны былі б чымсьці зусім іншым. Не факт, што лепшым, але пэўна ж іншым.
Іншымі словамі, у тваім посце, Ігра, гучыць наступная думка - Украіна не суб'ект, варты да сябе роўнага стаўлення, супрацоўніцтва, дружбы, добрасуседства і далей па спісе, ён - адно аб'ект, з якім толькі мовай пацерак і "выконваць" можна размаўляць. І заўжды ім будзе. Се ля ві.
Так што не трэба пра братэрства. Маем імперскую свядомасць нашай краіны- суседкі. Так, мажліва, у чымсьці аб'ектыўную і вытлумачальную, але маем. І варта гэта прызнаваць і называць сваімі імёнамі, калі мы ўжо імкнемся да праўды і адкрытасці. Можа назваўшы рэчы сваімі імёнамі і дамаўляцца будзе прасцей?
І не будзе "пра душкі"?
А то неяк і праўда атрымліваецца, што злая, поўная нянавісці Украіна, якая мае ваенны канфлікт на сваёй тэрыторыі і ў якой адкусілі частку тэрыторыі, крыўдзіць белую пухнатую Расію, якая выключна з любві канфлікт на чужой тэрыторыі падтрымлівае (хай нават не яўна, хай ідэйна і прапагандай) і тэрыторыі забірае.