соответственно и в защите нужды нет,поскольку и защищать-то особо некого,как оказалось
Не думаю, што тут гаворка вядзецца вось прам пра абарону каго б не было. Хутчэй развагі на тэму праблем нашага грамадства, плюс гэткае "прымерванне на сябе". Падазраю, далёка не ўсе здольныя быць настолькі свабоднымі ад грамадства, каб жыць абсалютна з ім не перасякаючыся і не зважаючы на яго да сябе стаўленне. А тое, што асяроддзе ў нас да любой іншасці і да нетрадыйнай арыентацыі ў прыватнасці агрэсіўнае, па-мойму відавочны факт, які не патрабуе доказаў.
Гэта калі ў агульным.
А што да мяне, то я зрэагавала толькі на мегаперабольшванне, да таго ж ад чалавека, якому гэта ў прынцыпе неўласціва.
У астатнім, тэма, вядома ж, набіла аскоміну, і хадзіць па 150-м коле не хочацца. Мне прынамсі.
А чего-то у нас геи опять в двух темах поселились
BabuschkinHaus адказала на тутэйшае пытанне ў суседня тэме. Мажліва, свядома, каб не працягваць тут.)
Что касается этих билбордов,то странные они весьма,неудачные.
Адназначна. Я б не хацела такіх бачыць у сваім горадзе, і нібыта прапаганда геяў, як пішуць сумнеўныя крыніцы кшталту лайфньюс і падобных, тут зусім ні пры чым. З гэтых білбордаў народ хутчэй даведаецца, што, аказваецца, дзяўчат яшчэ і цёлкамі называюць, чым хоць адзін прыдурак, які так і называе, перавучыцца на правільную назву. Дый не ў назвах рэч, калі мы ўжо пра дыскрымінацыю, непрыманне, талерантнасць і г.д...
Лухта нейкая, адным словам.
=====
Да нашых рэалій.) Учора выпрабавала-такі смс-паслугу пра рэальны прыход транспарту на прыпынак. Па-першае, яна даступная і на велкоме. Па-другое, насамрэч паказваецца час,
адрозны ад раскладу на Мінсктрансе, і па-трэцяе, тралейбусы прыйшлі адпаведна часу, які паказала смс.
п.с. інфармацыя ў смс была пра
ўвесь транспарт, які спыняецца на прыпынку: і аўтобусы, і тралейбусы.) Мажліва, мне проста пашанцавала, і не факт, што так жа дакладна гэта будзе працаваць паўсюль і заўжды. Але мая спроба была цалкам удалай.
