Калі раптам хто палюе на славуты Кусочек счастья, пункт яго продажу ёсць на Дана-молл.
Пакаштавала і я, там на яго трапіўшы. Ужо проста не магла прайсці міма настолькі разрэкламаванага торта. ) Сапраўды няблага.
Я вышэй пісала пра Медовое счастье ад Віталюр - адзін у адзін. Хіба апошні нават крыышачку "лягчэйшы" (крыху меней салодкі, крыху меней сытны).) Ну...ці я проста крыху розныя па памерах кавалкі ела, таму так здалося.)
Але, калі хто такое любіць, майце на ўвазе.
Адзінае, не пэўная, што ва ўсіх Віталюрах торты аднолькавыя. На смак, маю на ўвазе. Нават пэўная, што не аднолькавыя на прыкладзе аднаго з тортаў, набытых у двух розных віталюрах.
На Някрасава Медовое счастье купляла. Ужо некалькі разоў. Бездакорна штораз. Толькі цэлым тортам ён чамусьці не прадаецца, толькі ў кавалках, як пірожнае. ) Прычым наразаецца на кавалкі якраз ад цэлага круглага торта. Дзіўны маркетынгавы ход.