Зноў жа падумала. І нават хацець вярнуць і вяртаць - гэта таксама рознае.
Мне, прыкладам, крыўдна за дзяржаву, як той казаў, што ў нас і Беласток адцяпалі і Вільню з Коўна, спрадвечныя беларускія тэрыторыі, аднялі. І можа мне б недзе і хацелася, каб гэтае ўсё было нашым, беларускім. Мне такое жаданне здаецца абсалютна нармальным, прынамсі для беларускага нацыяналіста.
Але а) я разумею, што не факт, што будзь Вільня з Коўна ў нас, што яны не пераўтварыліся б у пасёлак Акцябрскі, ва ўсіх сэнсах. і б) сёння, каб яны былі беларускімі, так, спатрэбіцца, напэўна, вайна. Бо не думаю, што Літва і Польшча добрай воляй захочуць нашы тэрыторыі нам вярнуць. І таму... ёсць, як ёсць, куды ўжо што вяртаць. Але чаму б не пашкадаваць?