Усім прывітаньне)
Праехалі маршрут Мінск-Варшава-Трапані-Кастэламаре дель Гольфа-Трапані-Піза-Сіена-Монтальчына-Піза-Кракаў-Варшава-Мінск.
Мінск-Варшава- цягніком, Варшава-Трапані - ryanair, Трапані-Кастэламаре -аўтобус, Трапані-Піза -ізноў ryanair, Піза -Сіена -цягнікі, Сіена-Мантальчына -аўтобус. Ну і назад таксама ryanair. З Польшчы дамой -цягнікамі.
У Трапані мы былі ў мінулым годзе. Калі параўноўваць паміж сабой гарады - Трапані і Кастэламаре, то мне болей падабаецца Трапані. Ён нейкі больш шырокі, сьветлы, цікавы. Кастэламаре - гэта вузкія-вузкія вуліцы, сьвежая рыба, маленькія лавачкі са смачнейшымі сырамі і ветчыной.А таксама яхты і рэстарацыі.
А пляж лепшы ў Кастэламаре. Толькі ён за горадам. Пры жаданьні можна і дайсьці, але мы карысталіся маршруткай. Пляж Плайя. Празрыстая вада, белы мелкі пясок. Дзецям файна там.
Ездзілі ў запаведнік Зінгара. Там, канечне, класна, але не ў ліпеньскую сьпеку і пажадана без малых дзяцей

Калі б не пляжык, то я ня ведаю, штоб я рабіла))) Але пляж там неверагодны! Колер вады ля берага - блакітны-блакітны. Там такія скалы і гроты - супер!
Сіена неверагодная. Жывое сярэднявечча. У першы дзень натуральна заблукаліся на яе вулачках. Арыентаваліся на крамы. Яны там вядомых марак, яркія, заманлівыя

)) Ідзеш і думаеш, куды ўсунуць нос: у сумкі, у абутак, ці ў вінную лавачку

Мантальчына - гэта проста суперскае месца. Вось тая Таскана, якую малююць на паштоўках))) Радзіма вядомага віна Brunello. Мы, дарэчы, пабывалі на віннай гаспадарцы, паглядзелі, як робіцца гэта самае віно, пачаставаліся рознымі яго відамі.
Гуляючы па Мантальчына, захаваць цьвярозы розум немагчыма)))) Энатэкі паўсюль

Можна дэгуставаць віны перад пакупкай.
У Пізе былі некалькі гадзнін перад аэрапортам. Канечне ж, паехалі глядзець на Пізанскую башню
