Алиса в стране чудес,
справа ў тым, што такая ў мяне праца: мяне рэгулярна не бывае дома. Першы год ад нараджэньня дзіцяці, калі паездка была больш чым на адну ноч, цягала малога з сабой. Ён у мяне за першы год разы тры ў Вільню зьезьдзіў. Пазьней ужо не цягала за сабой -- тата дома самастойна зь ім ладзіў. Вось роўна год таму я была ў Штатах, роўна тыдзень. ну і што? прыехала -- і ўсё па старому: мама ёсьць -- значыць, мусіць быць сіся! і ў сьнежні я ў Штатах тыдзень была -- тое самае. Ня кажучы ўжо пра безьліч паездак на 2-3 ночы, якія я нават ня лічу, бо такое бывае прынамсі раз на месяц, а тое і часьцей. проста раней было: мамы няма -- няма сісі -- няма праблемы АЛЕ: мама ёсьць -- мусіць быць сіся! а вось проста пасьля гэтай -- абсалютна шараговай! -- паездкі сувязь раптоўна перарвалася... Я вам больш раскажу: ужо больш за год маё дзіця ня сьпіць на выходных. зь няняй сьпіць, а я пакласьці не магла -- пачынае патрабаваць сісю, раўсьці, і -- альбо я даю сісю, і ён засынае, альбо не даю, і ён не засынае ўсе 2 гадзіны, што ляжыць у ложку. А пасьля гэтай паездкі я вярнулася раніцай. Днём кажу -- спаць пара. і ён лёг і заснуў! і нават НЕ папрасіў сісю! для мяне быў шок у пэўнай ступені (ну, неяк не чакала я...) ну а ўвечары ўжо ўзгадаў /папрасіў, я сказала "няма", ну і г.д.