Фітбол - гэта рэч! Нават не думала, што малому так спадабаецца, купіла толькі 10 дзён таму. Сыну 2,2 гады. Робім практыкаванні на фітболе (ён скоча на мячы, калі я падтрымліваю ножкі; пракатваю малога спінкай і жыватом па мячы; сын ляжыць спінкай на мячы, моцна выгінаючыся, амаль на "масток"; ножкі кладзе на мяч, а ручкамі абапіраецца аб падлогу, каб не ўпасці, ды інш.). Шмат радасці і смеху! А яшчэ ў нас мячык з рожкамі, і яго вельмі класна цягаць за гэтыя рожкі па падлозе.:biggrin:
Наш фітбол каштаваў усяго 20 тыс. на "Экспабеле" (здаецца, у 3-м ці 4-м праходзе куплялі). На мячыку ёсць малюнак - Віні-Пух. Былі мячыкі з Мікі-Маўсам, дыснэеўскімі прынцэсамі, нейкімі сабачкамі ды іншымі дзіцячымі малюнкамі. Такі мяч можа быць добрым падарункам дзеткам на Новы год.
Адзінае што - нам гэты мяч прадалі як "дыяметрам 65 см", а ён насамрэч дыяметрам 50-51 см (дома памерыла дыяметр 2 рознымі спосабамі). Для дзетак менавіта 50-51 см лепш, але я ж думала і сама практыкаванні на ім рабіць (для дарослых патрэбны 65-80 см)...