А я вось купіла першы нумар часопіса і думаю, ну навошта патрэбныя такія шахматы... Сама займалася шахматамі досыць доўга, маю другі разрад. У шахматы Гары Потара гуляць будзе вельмі цяжка! Па-першае, ад сур'ёзнай гульні будуць адцягваць увагу ўсе гэтыя гукавыя і светлавыя эфекты кшталту конскага ржаньня, грукату слана, святла ферзя. Па-другое, форма фігураў занадта складаная, з такімі фігурамі немагчыма рашаць шахматныя задачы. (Нават у часопісе "Гары Потар" шахматныя задачкі даюцца з малюнкамі КЛАСІЧНЫХ фігураў, а не з малюнкамі "караля, які схіляе галаву". Варта задумацца.)
Такія шахматы - чыста калекцыйная рэч. Дарагая, як і ўсе калекцыйныя рэчы. Але калекцыйныя рэчы свае ўтілітарныя функцыі выконваюць кепска...
Набываць рэч толькі для калекцыі мне не хочацца, таму я вырашыла не набываць шахматы Гары Потэра (хаця грошы на гэта знайшліся б пры патрэбе). А вось сам часопіс нішто сабе, толькі занадта зацягнута, як на мой погляд. Але для заняткаў з пачаткоўцамі пойдзе. :so_happy:Скачала 46 нумароў у Нэце, зараз з 5-гадовым сынам займаюся.
Шахматы, дарэчы, у нас драўляныя. Іх нашмат прыемней трымаць у руках, чым кітайскі пластык, які прапануюць у часопісе. :biggrin: