Як толькі ўсё пачалося ў мінулым годзе, я вельмі баялася захварэць, бо не магу пахваліцца добрым здароўем. Палову красавіка мінулага года і ўвесь май сядзела дома -- на працы брала водпуск. А ў верасні 2020-га -- адмоўны ПЦР і станоўчы экспрэс-аналіз без аніякіх сімптомаў. Праз 6,5 месяцаў, у красавіку гатага года, зноў захварэла, станоўчы ПЦР, з сімптомаў -- соплі, невялікі кашаль, тэмпература 37,2 на працягу 2 дзён, балелі суставы, на тры дні прападалі пахі. Усё.
Калега -- хварэла ў мінулым годзе, хварэла гэтай вясной, магчыма, і чэрвені хварэла кавідам, бо дрэнна ёй было, але да ўрача не звярталася, ў жніўні зрабіла прышчэпку і ў кастрычніку зноў захварэла, лягчэй, чым першыя разы, але з тэмпературай і дрэнным самаадчуваннем.