Дзяўчаты, а парайце і зарыентуйце, пліз.
Дзеці растуць, розныя рэчы (адзенне, абутак, месцамі ў дастаткова неблагім стане) застаюцца.
Раней неяк па знаёмым раздавала. Цяпер попыту, што называецца, адтуль няма.
Падкажыце, што лепей рабіць з імі?
Наконт Каліласкі чытала. Але яны там хіба ўсё прымаюць? Ці толькі амаль новае і ў ідэальным стане?
Той жа абутак, прыкладам. У большасці выпадкаў выкідваю проста, бо зношваецца, дый выгляд страчвае. Але раз ад разу бывае і ён у добрым стане застаецца. Выкінуць тады шкада, але і прапанаваць неяк няёмка. ( Бо па вялікім рахунку выглядае-та: на табе, Божа, што мне не гожа.
Як быць?
У царкву несці, валанцёрам прапанаваць?
Ці тое, што не ў ідэальным выглядзе тупа выкідваць?
Іншымі словамі, ёсць патрэба ў рэчах, скажам так, сярэдняй ступені стану?
Проста яшчэ раз паясню свае сумневы. Мэта збольшага не столькі дапамагчы (бо ў гэтым выпадку, трэ новае купляць і аддаваць ці проста грашыма ўдзельнічаць), а пазбавіцца непатрэбных ужо рэчаў.
Адсюль пэўная няёмкасць.(
Загадзя дзякуй за парады.
п.с. гаворка збольшага пра дзявочыя рэчы на ўзрост прыкладна 5-7 гадоў.