@Лапа, няма ніякай фішкі, вось адказ РІКЗ на гэту тэму:
Правядзенне цэнтралізаванага экзамену (далей – ЦЭ) будзе ажыццяўляцца ў фармаце і па тэхналогіі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (далей – ЦТ). ЦЭ аб’яднае выпускныя экзамены ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і ўступныя іспыты ва ўстановы вышэйшай адукацыі па беларускай або рускай мове (на выбар) і адным профільным прадмеце (на выбар). Пры выбары вучэбнага прадмета для здачы ЦЭ няма неабходнасці прымаць да ўвагі, ці з’яўляецца прадмет першым або другім прадметам профільнага іспыту пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Вызначыцца з тым, які вучэбны прадмет выбраць для здачы ЦЭ, а па якім вучэбным прадмеце праходзіць ЦТ, выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі могуць паводле свайго меркавання.
Экзаменацыйныя матэрыялы, якія будуць выкарыстаны пры правядзенні ЦЭ і ЦТ, будуць распрацаваны ў рамках адзінай спецыфікацыі, якая зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.
Структура і змест кожнай часткі тэста па кожным вучэбным прадмеце, колькасць і тып заданняў, іх размеркаванне па ўзроўнях складанасці і час выканання тэста будуць адзінымі для ЦЭ і ЦТ. Спецыфікацыі тэстаў па вучэбных прадметах для правядзення ЦЭ і ЦТ у 2023 годзе пасля зацвярджэння будуць размешчаны на інфармацыйным сайце РІКВ.
Змест тэставых заданняў па вучэбных прадметах, прызначаных для правядзення ЦЭ і ЦТ у 2023 годзе, будзе адпавядаць вучэбным праграмам за курс агульнай сярэдняй адукацыі і праграмам уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, якія зацвярджаюцца штогод Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Азнаёміцца з новай структурай, формай і ўзроўнем складанасці экзаменацыйных матэрыялаў можна пры праходжанні рэпетыцыйнага тэсціравання, якое праводзіцца ў тры этапы з кастрычніка 2022 года па красавік 2023 года. Падрабязная інфармацыя па ўсіх пытаннях размешчана на інфармацыйным сайце РІКВ.
П.с. не разумею, адкуль бяроцца гэты бред пра розную складанасць ЦЭ і ЦТ і пра нібыта важнасць таго, што дзе пішацца