Я думала об этом - 1 детский билет можно брать с багажом или покупать кусачки ножницы на месте и выкидывать. Все равно дешевле выйдет. Вопросы скорее к аптечке и мыльнорыльным всяким у меня. Пасту зубную можно в ручную кладь?
Я паўтара тыдні таму вязла (аэрапорты Кракава і Малагі): кроплі для носа, тры флаконы розных, крэм маленькая ікея, крэм невялікі ў цюбіку, шампунь і бальзам (знайшла ў Міле ў пакеціках па 100 мл з закруткай, чамусьці вырашыла ўзяць, не спатрэбіліся, праўда), зубную пасту, нешта кшталту фастум-геля. Здаецца, было ў мяне 10 штук такога вадкага і ўмоўна вадкага. Запакавала на ўсялякі выпадак у два пакецікі на молніі па 5 штук. Ніякіх праблем.
У малазе на зваротным шляху на кантроле, праўда, зацікавіліся шампунем і бальзамам, паказала, што напісана 100 мл, іх задаволіла.
Пра шампунь і гель я б хвалявалася, насамрэч, менш за ўсе. Звычайна гэта ўсе можна набыць. Я ў гэты раз набыла ў Мінску з-за таго, што мы прыляталі ў Малагу позна ўвечары ў суботу, а па нядзелях у іх не працуюць крамы. Але, як звычайна, усе знайшлося ў апартаментах.
Іголку з ніткай, мне спатрэбілася, нечакана, таксама знайшла ў апартах. Не было б-можна набыць.
Увогуле, нам вельмі падабаецца ручная паклажа з-за таго, што можна хуценька выходзіць з самалета і не чакаць багаж. у гэты раз прылеты былі даволі позна і позна, і гэтая эканомія часу была вельмі дарэчнай.
Не падабаецца-з-за таго, што нельга прывезці з сабой вадкія прадукты. Мне было шкада ў гэтым годзе майго непрывезенага аліўкавага алею і іспанскага віна. Цяпер дума, што трэба было, напэўна, браць багаж