Пры набыцці квіткоў яны пішуць нешта кшталту: ваў, якія мы малайцы, даем месцы дзецям побач з дарослым задарма. Толькі даросламу абавязкова трэба выбраць месца за грошы. То бок гэтаму даросламу набыць квіткі з дармовымі, бо рандомнымі, месцамі цяпер нельга.
У нас на траіх дзяцей трэба выбраць месца аднаму даросламу. Праўда, я і мужу выбіраю ўжо за грошы, каб у тым жа шэрагу.
Ну і трэба глядзець па схеме. Там пішуць, што з дзецьмі трэба выбіраць месцы ў шэрагах, умоўна, з 18 па 25 ( не памятаю дакладна), але і на гэтых шэрагах месцы каштуюць па-рознаму. Нешта кшталту: 20 шэраг 39 злотых, 23 шэраг 45 злотых і гэтак далей. Лічбы зноў умоўныя, бо не памятаю.
Карацей, трэба ўважліва глядзець