О.) І я пару словаў пра Латвію.)
Рыга - цуд, проста цуд.) Шырокая Даўгава праз увесь горад. Стары горад з маленькім турыстычным трамвайчыкам маршрутам на 30 хвілін і "вяшчаннем" у навушнікі пра вуліцы, іх гісторыю, адметнасці і пад.
Мы трапілі на свята латышскіх стралкоў - 100 год іх стварэння, са словаў мінакоў і паліцэйскіх (яны там на святах ёсць, так
). На набярэжнай змантаваная сцэна, песні, танцы, людзі.)
Прыгожа.)
Сігулда - проста замілаванне.) Швейцарыя, як я яе сабе ўяўляю.
Спакойны, утульны гародок з мінімумам людзей і чароўнымі пейзажамі, мясцовымі славутасцямі гістарычнымі (Сігулдскі замак новы і стары) і новамоднымі (плошча тростей, сквер ключэй, звон ветру, гадзіннік Лайма на плошчы перад вакзалам). Спакой і адсутнасць людзей асабліва адчуваюцца ў параўнанні з Палангай.) Мы ў апошнюю трапілі акурат пасля Сігулды, можа яшчэ і таму ў першы ж вечар проста "накрыла" нас натоўпам і шумам у Паланзе. ) Але кантраст і зразумелы, такі ў Паланзе - мора.) А яно ўлетку куды як актуальнейшае за горы і старажытныя замкі.
Пагаджуся з Магдай у частцы суседства "роскошный дом с одной стороны и заброшенная избушка совсем рядом". Тыя ж уражанні.) Нават фоткала гэтыя супрацьлегласці. Але дакладна ў Сігулдзе апошняга - адзінкі па пальцах пералічыць.) Усё ж гарадок не для бедных па адчуваннях.
Дагледжаны і вылізаны літаральна. )
Тарзан -парк дзецям, так. Наша паездка з яго і пачалася.) У сэнсе, дзеці пабачылі па адным з тэлеканалаў пра яго рэпартаж, і мы ад Сігулды фактычна ў сваіх планах стартавалі.) Налазіліся па самае немагу.) Малодшая на чарговай чырвонай трасе (каля 8м ад зямлі) проста расплакалася.))) Не здолела далей за першую часту трасы пайсці, давялося вяртацца (добра людзей за намі не было) і спускаць яе.))) А самі...ножкі яшчэ доўга потым дрыжалі.) "Круцяк", як кажа мая старэйшая.)))
Карацей, Сігулда - месца, дзе трэба быць абавязкова.) Не так далёка ад нас, а ўражанні выдатныя і вельмі разнастайныя.) На любы густ бо.) І прырода і гісторыя і забаўлялкі.)
Побач Турайда. Таксама са сваім знакамітым замкам, пячорай Гутманя, пешаходнымі сцежкамі.
=====
Мінусы Латвіі - дарогі. Дакладней, не столькі яны самі, колькі іх рамонт. Гэта суцэльны жах.( Спачатку трапілі на гэта на трасе Рыга-Талін. Тэма такая: перакрываецца рух у адзін з бакоў, так званы рэверсіўны рух. І машыны едуць па адной паласе спачатку ў адным напрамку, потым у другім. Рэгулюецца гэта ўсё светлафорамі. Страшна доўга і нервазатратна. Дык у Талін яшчэ тое-сёе. Было некалькі ўчасткаў і мы ў агульнай колькасці змарнавалі на гэта не болей за поўгадзіны. А калі ехалі з Сігулды ў Палангу, нейкі чорт таргануў мяне пракласці маршрут праз Ліепаю (па латвійскай тэрыторыю большай часткай, то бок), а не праз Паневежыс (па літоўскай тэрыторыю адпаведна) і вось тут было "ой, усё".( Спачатку ад Рыгі да Салдуса намучыліся з гэтым рэверсійным рухам. А потым пад занавес ад Ліепаі да самай літоўскай мяжы. І гэта ключавыя дарогі краіны! А тая, што Ліепая-Паланга, ўвогуле ад курортнага горада да другога курортнага горада, у пік адпачынкавага сезону. Я такое ў нас проста ўявіць сабе не магу. Іх бы, рамонтнікаў і у прынцыпе адказных за гэта, проста чатвертавалі. Бо гэта АД, рэальна. Прычым адзін кавалак быў проста ледзь не "пересеченной местності".( Рэальна было шкада ўжо не толькі сябе, а і машыну. Муж ужо пачынаў за падвеску хвалявацца.((( У выніку 300 км ехалі 6 гадзін.
Пракліналі ўсё на свеце.
Так што беражыцеся латвійскіх дарог!