Сярэдні бал атэстата ліцэіста па заканчэнні 11 класа згодна з інфай, агучанай на агульным бацькоўскім сходзе, 9,2 ці 9,3 (па-мойму, 9.3 усё ж, але баюся схлусіць).
Таму мне не вельмі зразумела, як у навучэнцаў гум.профіля могуць быць 5 па матэматыцы. Мяркую, балы такі значна вышэйшыя ў сярэднім. Нават пры нелюбові да прадмета.
Таксама я не разумею, што значыць настаўнікі не даюць забіць. У якім сэнсе не даюць? Вось прам сядзяць побач і вымагаюць вучыць? Па-мойму, атрымліваеш, на што напрацаваў, і кропка. Мажліва, могуць недзе прастымуляваць жаданне і высілкі, але толькі калі гэтыя высілкі сапраўды відаць. А так.. хочаш - забівай, хочаш - вучыся.
В гимназии с этим дело было гораздо лучше.
Мяркую, у гімназіях на нематэматычных профілях наўрад ці лепей. Да 9-га класа з дзецьмі (і дзеці) яшчэ хоць неяк вучацца. У 10-11 - завал збольшага. Гэта па водгуках з нашай гімназіі. Фізмат і хімбіё класы паралелі яшчэ нічога. Астатнія - баласт дый годзе. Са слоў самога дырэктара, калі што. І былой класнай. Але гэта ў нашай гімназіі. Якая калісьці (у мінулым жыцці) пазіцыянавала сябе, як матэматычную.
Что бы совсем забить на предмет-это редкость,наверно. Им же поступать в следующем году нужно.
маеце на ўвазе, сярэдні бал трэба? Бо не матэматыку ж філолагам здаваць. Гэта матэматыкам мову трэба мучыць, хоць забіся...
А ўвогуле, прафілізацыя ў ліцэі ў сэнсе таго, што профільныя вывучаюцца куды вышэй за сярэдняе, а няпрофільныя ўсё ж сыходзяць на гэтым фоне на другі план, сапраўды ёсць. І гэта выдатна і ёсць тым самым галоўным плюсам, дзеля якога, па мне, і варта ў ліцэй ісці. Хаця разумею, што ў выпадку, калі матэматыка трэба, а яе толкам няма, гэта ўжо робіцца мінусам. Менавіта таму вельмі важна выбраць "правільны" профіль. У сэнсе патрэбны для канкрэтнага чалавека. Калі гэта здараецца, дзеці проста як рыбы ў вадзе купаюцца. Калі ты вучыш тое, што падабаецца, і што табе трэба, а астатнім мозг хоць і выносяць, але амаль па мінімуму, гэта проста выдатна. Мінус гімназій (прынамсі да 9-га класа, далей пакуль не сутыкалася), што гэтага няма. І калі на геаграфію з біялогіяй і гісторыяй высілкаў марнуецца па факце болей, чым на тое, што трэба і падабаецца - гэта бяда.