Людзі, не хочацца падкідваць агню ў хату. Бо зразумелыя пачуцці і дзяцей і бацькоў, у якіх далёка не ўсё атрымалася, як хацелася.
Але да таго, як дзеці здалі экзамены, было невідавочна, што ліцэй да паступлення як такога не рыхтуе? Калі набіраюць 24 групы па 16-19 чалавек, а набор 88 чалавек (а сёлета ўвогуле 44), не відавочна, што абсалютная большасць на дастатковым для паступлення ўзроўні іспыты не здасць? Ці ўсе лічаць, што там збольшага двоешнікі на курсах, і менавіта таму яны не здаюць, а так-то добрым дзецям трэба толькі тое-сёе старацца і вуаля?
Курсы перад усім даюць выдатную базу і павышаюць якасць валодання прадметам на некалькі пунктаў. Калі ісці туды па якасную адукацыю і як бонус можа быць, калі сойдуцца ўсе зоркі сусвету і здохнуць усе волкі ва ўсіх лясах, дзіцё яшчэ і паступіць - то тады і расчараванняў не будзе ці хаця б будзе меней.
Не рыхтуюць яны да паступлення, калі пад падрыхтоўкай маюцца на ўвазе рашэнні аналагічных задач, дзе лічба 3 заменіцца 6, і гарантыі. У гэтым сэнсе не рыхтуюць і не гарантуюць нічога ўвогуле. Мне здаецца, трэба з гэтым змірыцца ўжо. І пажадана да таго, як дзіцё на курсы пойдзе. І хадзіць туды ці па любві і з задавальненнем, робячы задзел на будучыню, ці ўвогуле не хадзіць.
Прабачце. Але штогод адно і тое ж у гэтай тэме...