Возможно он не довёл до конца
ну як жа не давёў? Гісторыя са спыненнем кантракта была ў чэрвені, а заняткі заканчваюцца ў красавіку, ну хай напачатку мая.
Тоже была удивлена, т.к. в фейсбуке читала.
то бок вы таксама звярнулі на гэта ўвагу? )
дзве. Хутчэй за ўсё.
гэта цытата мінулага года. З гэтай тэмы. Але бачу з паста имя-как-имя , не толькі я яе згадала.) А і сам аўтар.)
================
Я тут падумала...
Да много о чём. Например, что в этом году из учеников 9-го класса, учившихся на вечерних курсах в лицее БГУ у меня, рекомендовано к зачислению 12 человек (из 35). Чуть больше, чем каждый третий. Это очень круто. А заведующий кафедры на заседании озвучил, будто у меня поступило всего трое. Не стыдно, Леонид Григорьевич?
Здаецца, я здагадваюся, у чым рэч.
35 вучняў, якія паступалі - гэта не з 2-х груп. Гэта з 4-х. Так, сустракаюцца вялікія групы на курсах. Я бачыла адну са спісачным складам 19 чалавек! Але гэта па спісе. Падазраю, хтосьці кінуў на канец года. Хтосьці не дайшоў да іспытаў. Яшчэ чатска, здаўшы матэматыку, не пайшла здаваць фізіку.
Не магло быць 18 і 17 чалавек, што паступалі з 2-х груп. Значыць, груп 4. І значыць, у сярэднім з групы паступілі 3 чалавекі. Тыя трое, аб якіх гаворка ў цытаце. Бо слаба ж верылася, што загадчык кафедры пры ўсіх, пры поўнай даступнасці інфармацыі любому з прысутных, адкрыта хлусіў. Таксама гэта тлумачыць, чаму Irinka-22 не пабачыла, каб з нейкіх груп паступіла неяк асабліва многа дзяцей. Трое з групы - гэта добры паказнік, але не адметны. Нічым не адметны. Яго нават складана заўважыць, так. Хутчэй сярэдні. Сёлета былі настаўнікі, у якіх з двух груп паступіла 9 (6+3) і 7 (5+2) чалавек.
То бок вось такая статыстыка. Сказаць, што ў мяне паступіла болей за ўсё вучняў, але не сказаць, што груп у мяне было ўдвая болей за іншых. Часцей за ўсё ў выкладчыказ па 2 групы - паралельныя.
Даруйце, што я ўсё аб сваім. Але ж засела ўжо ў галаву...