Керамінку так завуць таму, што яе летась зусім маленькую (мо з месяц ёй было) забрала з Кераміна, дзе працавала, жонка майго брата. Котка жыла ў іх, я нават пра яе нічога асабліва і не ведала. Але ў канцы траўня наша Вольга загінула... Я брату адразу прапанавала забраць котку да сябе, але ён не аддаў. Я яе апрацавала ад паразітаў, звазіла на першую вакцынацыю, а за тыдзень да другой прышчэпкі Керамінка знікла (брат у вёсцы жыве). Праз пару тыдняў знайшлася ў суседкі, якая не ведала, што гэта котка майго брата. Яна ўжо пачала нават дом для малой шукаць.Брат патэлефанаваў мне і спытаў, ці не перадумала забіраць. Забрала