Yolia_Sh, я зараз паспрабую даступнымі мне словамі перадаць, як мне тлумачылі ў касе.Как такое возможно, что на этом же самом поезде одним билетом есть места , а разделить оплату по билету нельзя?
Накірунак НА Львоў - там квіткі размяркоўвае (ці ня ведаю які дзеяслоў падабраць) БЧ. Накірунак - З Львова - УЗ. І таму у нашых касіраў квіткі Львоў-Гарынь паказваюцца толькі малой колькасьцю.
Касірка, у якой я набывалі квіткі, спаачатку таксама сказала, што не бачыць, каб была магчымасьць узяць з Львова да Мінска з разбіўкай на адныя і тыя ж месцы. А потым вырашыла зрабіць так: спачатку паглядзела, якія ёсьць месцы на украінскі адрэзак, а потым "пералагінілась" (ну гэта я жартую) і паглядзела гэтыя ж месцы ў беларускай сістэме на беларускі адрэзак. І такім чынам мы набылі квіткі на адныя і тыя ж месцы. То бок, былі нейкія танцы з бубнам, якіх не было на шляху Мінск-Гарынь-Львоў.
Можа, я нешта не зусім дакладна переказала, але сэнс такі.
Бялізна каштуе 1,5р. Калі квіток з разбіўкай, то бялізну на беларускі адрэзак прыйдзецца набываць.