А яшчэ асабіста для мяне мінус Польшчы - гэта наяўнасць палітыкі КП. То бок людзі дзеляцца ўжо нават не на 2 сорты: свае і замежнікі (што нармальна, гэта толькі ў нас свае нікому не трэба), а на 3: свае, КП і толькі потым астатнія замежнікі. Ад гэтага і платнасць/бясплатнасць навучання залежыць, і стыпендыі, і магчымасці легалізацыі і г.д. Дзеці-беларусы без КП ужо першапачаткова ў сільна горшых стартавых умовах у параўнанні са сваімі ж суайчыннікамі, пра грамадзян і еўрапейцаў, само сабой, маўчым.
Прадбачу каментары - ну дык і сядзіце першым сортам дома) згодная) і тым не менш) Менавіта таму ад самага пачатку мне б хацелася глядзець у бок іншых краін. Але там нават пры іншых роўных свае мінусы - лагістыка.
Жыццё - барацьба( а ўсё таму што чмыры гэтыя два, блін(