Мы прыхільнікі гэтай маркі. Летась набывалі малодшаму сыну камбез з калекцыі "New York", таксама глядзеўся танюткім, але нармалёва аднасілі ўсю зіму, малы не змярзаў. Пасля набывалі швэдрык з гэтай жа калекцыі, вельмі прыемны.
Сёлета на зіму набылі сыну камбез "Sport Design", зараз ужо пачалі насіць, апранаем пад ніз толькі калготы, бодзік без рукавоў і лёгкую кофтачку. Сыну 1 год і 2 месяцы, не мерзне ў такой вопратцы.
Дарэчы, якасць у "Coccodrillo" не горш за "Wojcik" і "Amadeo" (насілі-ведаем :wink
. Іх вопратка нават мае знак "Найлепшая ў Польшчы". У мадэляў няма такога залішняга "глямуру", як у "Вуйчыка", стыль хутчэй спартовы, практычны.
А кошты прыстойныя. Зімовы камплект (куртка+паўкамбез+байка+шапка+рукавіцы+шалік), напрыклад, абышоўся нам зараз у 260 тыс. Параўнаем з коштам "Вуйчыка", дзе толькі камбез 320 тыс...