Высокий балл на сессии + физические результаты. Там отбор потом похлеще чем в сам универ. Но да ты свободен (ну кроме офицерских сборов).
ну не зусім. Мой муж афіцэр пасля ваенкі, і з лютага, асабліва першыя месяцы, мы жылі вельмі нервова. Нашыя хлопцы тады схадзілі ў лазню, пагаманілі і высветлілі, што якраз гэтыя самыя разумныя і здаровыя ва ўмовах ваеннага часу будуць прызывацца першымі. Адзін наш сябра так псіханул, і 4 сакавіка з'ехаў на тры месяцы ў Казахстан.
Ну і аднакурснік мужа паехаў па размеркаванні на Гродна Азот (даўно, 20 год таму). Але туды да яго прыйшлі з ваенкамату і ён, нягледзячы на ваенку, адтрубіў у арміі. Адзінае, што там тэрмін адрозніваўся, здаецца.
У мяне проста вясной было вельмі шмат пытаннящ да майго мужа, нахалеры ён папёрся на тую ваенку, марнаваўшы шмат часу, каб цяпер мы сур'ёзна вывучалі шляхі адыходу праз лясы і балоты.
А, ну і за апошнія два месяцы да нас на працу прыйшлі 3 павесткі на хлопцаў (ну як хлопцаў, ад 40 і вышэй) на зборы. Усе афіцэры пасля ваенкі. Муж мой чацверты, але яго спрабавалі заклікаць па тэлефоне, без павесткі.
Таму я б тут прымяніла лятучую фразу пра "усё не так адназначна"