А потом в 5-ом классе лечат приступы панических атак у ребенка и нервный тик(на другом форуме мама юного гимназиста ищет врача).
зусім жа не факт, што прычына панічных атак - гімназія.
Пры гэтым усе астатнія 99,9% гімназістаў ніякіх панічных атак не маюць. Хутчэй наадварот, з задавальненнем вучацца ў прыемным для сябе калектыве.
І што даказвае ваш адзіны прыклад, які вы ўжо трэці раз згадваеце?
т.е простое зазубривание обеспечивает поступление,
абмяркоўвалася эн разоў. Вы зазубрыце паспрабуйце 400 дыктовак і 400 кантрольных. Атрымаецца? Па-вашаму, у нас столькі па-сапраўднаму ўнікальных дзяцей, якія здольныя вывучваць (а зазубрыць - гэта менавіта вывучыць на памяць) такія аб'ёмы інфармацыі? Вы зноў ідэалізуеце навучэнцаў гімназіі.

Там звычайныя дзеці, у асноўным са звычайнымі здольнасцямі, няма толькі зусім слабых і зусім пафігістаў. Там ці дзеці, якім трэба, ці дзеці бацькоў, якім трэба, што таксама няблага, паўтаруся. Таму што на тое яны і бацькі, каб тое-сёе накіроўваць і падштурхоўваць месцамі дзяцей.
А во-вторых лучше с радостью заниматься тем, что не забирает тебя от жизни (это про детей, у которых время так забито велением родителей, что и помечтать некогда) и по способностям.
сапраўды.) Лепей быць здаровым і багатым, чым бедным і хворым (с). Прапісныя ісціны пішаце. Наштосьці.)
а для этого нужно усложнить экзамены в гимназию
гэта трэба не сюды пісаць, а ў Мінадукацыі.
А тут людзі зыходзяць з тых умоў, якія існуюць сёння. Таму і карыстаюцца зборнікамі, раз уж яны ёсць. І ў саміх прагімназіях у першую чаргу.
Людзі вунь і да ЦТ рыхтуюцца, шматлікія тэсты рашаючы. Няправільна робяць?