а дите такое "отношение к учебе" отвергает, по-ходу, на генетическом уровне...
напэўна, не варта тады мучыць дзіця, калі ажно на генетычным узроўні непрыманне. Не сышоўся свет на гімназіі.
оформление, да, может подвести, но оно, собственно к предмету не относится.
вот с оформлением, да, вопросы могут возникнуть
Справядлівасці дзеля, любое рашэнне, любая ідэя, любы тэкст маюць быць аформленымі, прычым аформленымі адпаведна, то бок так, каб гэтае рашэнне, ідэя ці тэкст, як мінімум, былі даступнымі для ўспрыняцця і разумення. А іначай гэта як у анекдоце пра паўлітру атрымліваецца, калі вось адчуваю, што паўлітра будзе, а сказаць не магу.
А то так паслухаеш, дык толькі паасобныя дзеці тут задачнікі асіліць могуць, вось толькі з афармленнем праблемы. А ўсіх астатніх выключна запамінаць зборнік прымушаюць.
Дый увогуле...а з чаго б праблемы з афармленнем могуць з'явіцца? Калі ў задачніках толькі і выключна школьны матэрыял, а ўжо чаму-чаму, а афармленню дзецей вучаць бездакорна?
а как попадают в гимназию в старших классах из обычной школы? доп набор с экзаменами или как?
41-я гімназія штогод набірае дзяцей ў матэматычны 7-мы клас. Паступай - не хачу. Плюс месцамі здараюцца падарункі і ад іншых гімназій. У мінулым годзе, прыкладам, 50 абвясціла набор яшчэ аднаго 8-га класа. Але апошняе на маёй памяці - упершыню.