Sony, так-так, неяк так.)
Карацей, я не ведала, што дыпломы ў такой колькасці даюцца.)
У сэнсе, яно і правільна.) Дзяцей ў такім узросце трэба падтрымліваць, стымуляваць, заахвочваць, дзякаваць ім за ўдзел. Але ў якасці нейкага аб'ектыўнага крытэра, напэўна, гэта не зусім тое...
Гэта як у многіх знаёмых дзеці бальнымі танцамі займаліся. у 5-6-7 год. І як не паслухаеш, ва ўсіх першыя месцы.) Максімум другія. Думала: фігасе... Фішку прасякла, калі ўласнае дзіця займацца пайшло. Там УСІМ дзецям медалі даюць ў такім узросце.) Яно і правільна, але ўражваюся я інфармацыяй пра першыя-трэція месцы цяпер меней.