Ганна Севярынец
20 ч ·
Шаноўная стужка. Другі дзень запар у мяне пытаюцца ў прываце наконт школы STEAM, на сайце якой я пазначана як сябра будучай педагагічнай каманды.
Каб два разы не ўставаць
Я не планую - ні зараз, ні бліжэйшым часам - пераходзіць са сваёй гімназіі ў іншыя адукацыйныя праекты: у мяне свае вучні, выпускныя класы, я вяду іх адпачатку і не маю права кінуць ні пры якіх умовах. Да таго ж я маю дадатковую педагагічную нагрузку ў Дзіцячай Акадэміі Наталлі Дунаевай, і калі мне будзе даверана працягваць там беларускую праграму - я, канешне, буду яе працягваць са сваёй найцудоўнай малышнёй (запісвайцеся на будучы год, дарэчы!). Яшчэ два разы на месяц занятая як лектар ў прыўкрасным клубе Факультатыў. Да ўсяго гэтага нагружана вышэй макаўкі рознымі адукацыйнымі і папулярызатарскімі праектамі, за якія не плацяць грошы, але якія даюць мне найбольшую, напэўна, асэнсаванасць майго сацыяльнага жыцця.
Да таго ж, як вы ведаеце, я спрабую пісаць кнігі.
Таму папярэдне мы мелі гутарку з камандай школы пра 4 гадзінкі літаратуры на тыдзень - толькі ў тым выпадку, калі ў жніўні я пабачу, што гэта мне дазволіць распісанне маіх асноўных устаноў адукацыі і калі азначаны праект усё ж запрацуе.