Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
А мне что-то это "вучонае" слух режет...Посмотрела в словаре-пишут навуковая ступень,званне...Своего мнения у меня нет,просто мне так звучит органичнее,а насчет правильности,не уверена

В словаре Крапивы-вучоная,да.А мне не нра)))

Ці бачыш, "степень ученая" як бы, не "научная". Па мне - адно і тое ж, аднак пісьменна як быццам менавіта "ученая" яна завецца. Так сама і адпаведнік хутчэй за ўсё больш дакладны - вучоная ступень. А не навуковая. Блізка, так, і ўсё ж...
Тое самае і званняў тычыцца, думаю.

Ясна, што навуковы мякчэй гучыць ці хутчэй на вуха лепей кладзецца... Але...
Гэта недзе з серыі начальніка і кіраўніка.)))))))

Хаця фіг ведае... Калі б мы былі насамрэч аўтаномнымі, і ў сэнсе назоваў усялякіх пасад, званняў і інш у тым ліку, можа б у нашай мове якраз прыметнік "навуковы" замацаваўся б.
А так ...выключна ж перакладам, як разумею. Не самастойнымі назовамі тут карыстаемся.

Ну я так думаю.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ці бачыш, "степень ученая" як бы, не "научная". Па мне - адно і тое ж, аднак пісьменна як быццам менавіта "ученая" яна завецца.Так сама і адпаведнік хутчэй за ўсё больш дакладны - вучоная ступень.
кхм... але ж учёный -гэта навуковец... (думкі ўслых)
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, мажліва.)

Аднак глядзі, у якім слоўніку я знайшла гэтае слова: http://slounik.org/search?dict=biez&search=навуковец&x=0&y=0

Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі

То бок ученый - гэта вучоны.
А навуковец (калі дакладна) - чэл, які навукай займаецца.

Што ў прынцыпе адно і тое ж.)))))))))))))
 

Zoryana

Well-known member
Ці бачыш, "степень ученая" як бы, не "научная". Па мне - адно і тое ж, аднак пісьменна як быццам менавіта "ученая" яна завецца. Так сама і адпаведнік хутчэй за ўсё больш дакладны - вучоная ступень. А не навуковая. Блізка, так, і ўсё ж...
Тое самае і званняў тычыцца, думаю.

Ясна, што навуковы мякчэй гучыць ці хутчэй на вуха лепей кладзецца... Але...
Гэта недзе з серыі начальніка і кіраўніка.)))))))
Относительно степеней и званий - здесь "ученый" и "научный" не совсем синонимичны как бы. Ученая степень (кандидат или доктор наук) - это подтверждение научной (научно-исследовательской точнее) квалификации специалиста, ученое звание (доцент, профессор) - подтверждение научно-педагогической квалификации. Поэтому и в переводе есть различие - вучоная ступень , вучонае званне (именно вучоны, а не навуковы). То есть вопрос не в том, что лучше звучит или на ухо ложится.

Про начальніка і кіраўніка тоже. Начальнік - это должность, пасада, например, "начальнік аддзела". Кіраўнік - руководитель, например,"мастацкі кіраўнік". По-моему, есть разница, может это и полутона, но заметные, ИМХО.
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana,
Не заўважыла, каб я сказала штосьці, адрознае ад таго, што напісалі Вы.:)))

Што да начальніка. Дык баян гэта ўжо. Хіба не? :)))
 

Igra

БЫТИЕ
Относительно степеней и званий - здесь "ученый" и "научный" не совсем синонимичны как бы. Ученая степень (кандидат или доктор наук) - это подтверждение научной (научно-исследовательской точнее) квалификации специалиста, ученое звание (доцент, профессор) - подтверждение научно-педагогической квалификации. Поэтому и в переводе есть различие - вучоная ступень , вучонае званне (именно вучоны, а не навуковы). То есть вопрос не в том, что лучше звучит или на ухо ложится.

Про начальніка і кіраўніка тоже. Начальнік - это должность, пасада, например, "начальнік аддзела". Кіраўнік - руководитель, например,"мастацкі кіраўнік". По-моему, есть разница, может это и полутона, но заметные, ИМХО.

Zoryana, гэта зразумела,так))Я,прыкладам,свае асабістыя пачуцці агучвала наконт гэтага слова,мне яно нейкае трасянкавае,таму і не падабаецца))),а розніцу я ведаю,яна ёсць,так.Але ж не абавязкова,каб ўвогуле ў мове рабілася калька ўсіх слоў з другой мовы-аб тым рэч,як мне падалося.
 

k_ja_ra

Well-known member
мне яно нейкае трасянкавае
Гэтае адчуванне выключна з прысутнасцю побач расейскай мовы звязанае. А таксама з тым, што насамрэч вялікая частка насельніцтва сапраўдныя расейкія словы (то бок тыя, якія па-беларуску зусім па-іншаму гучаць) з беларускай фанетыкай вымаўляюць. (то бок з цвёрдымі ч, р)

Я гэтага адчування і па сёння канчаткова пазбавіцца не магу.
Хаця ўжо нашмат лепей. :))

Прыкладам, у мяне такое з "начальнікам" было. Пакуль не высветлілася (не задумвалася проста), што гэтае слова куды больш беларускае, чым расейкае.
Бо ад "стаяць на чале". У расейкай няма такога выразу.)
А пазней я сутыкнулася са словам "ачольваць".) Упершыню ў жыцці.
Супрацоўніца чытала нейкі тэкст (чамусьці менавіта па-беларуску) і там было гэтае слова.
Запыталася: гэта што значыць?
З кантэксту зразумела пра што гаворка. Якраз тое ж "на чале" тут.)

Так і з вучоным. "Ч" бянтэжыць, і амаль поўная сугучнасць з расейкім словам. У іх рэч.
Бо вучыцца, навучанне - цалкам сабе беларускія словы. І ў навучанні, пагадзіся, трасянка ўжо зусім не чуецца, праўда? :))
 

Жучиха

New member
Дзяўчаты, парайце мне, калі ласка, добры перакладчык, з рассейскай на беларускую мову. Пазаўчора з сынам пісалі пераказ з дапамогай "белазара" - атрымалі 7 за ўжыванне ўкраінскіх слоў. А без перакладчыка нам зусім цяжка.
 

k_ja_ra

Well-known member
Жучиха, ёсць яшчэ гугл-перакладчык: http://translate.google.ru/#ru|be|

Але не існуе, на жаль (ці на шчасце?) ідэальнага перакладчыка. Гугл таксама памылкі дае. Правяраць, вывяраць трэба. "Наша Ніва" і тая з памылкамі артыкулы размяшчае, яўна перакладчыкамі карыстаючыся.

Так што...

ўжыванне ўкраінскіх слоў.
Цікава б нават было даведацца, пра якія словы гаворка.

Як варыянт можна прапанаваць "сумнеўныя" словы (ну, якія бянтэжаць) у слоўніку ўдакладняць. Тут, прыкладам: http://slounik.org/

Іншага рэцэпта, думаю, няма.
 

k_ja_ra

Well-known member
Женщина дождя, а вось тут вельмі хочацца "ўключыць" пазітыў. І спадзявацца і верыць (с), што доўга.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, хто з дзеткамі. орг сябруе.)

Там запіс на Ялінку (яна ж -спектакль "Вясёлы Роджар" у ТЮГ) поўным ходам.

Так што, каму цікава, не спіце. :))

Сама во толькі апомнілася. :scratch:
 

Бурбалка

New member
Жучиха, яшчэ на slounik.org можаце зазіраць, там адразу шмат слоўнікаў.

дзяўчаты, можа, хто б хацеў з дзецьмі пасьпяваць па-беларуску? традыцыйныя народныя песьні. зь вельмі-вельмі прыемнай настаўніцай, Ларысай Рыжковай. яна кіруе знакамітым дзіцячым гуртом "Калыханка" ў Міханавічах (яны нават з Бутусавым сьпявалі). А раз на тыдзень, у аўторкі, сп. Рыжкова можа ў Менску зь дзеткамі займацца
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху