Дзяўчаты, а можа хто ведае і можа распавесці пра традыцыйнае святкаванне Вялікадня ў Беларусі? Якія стравы абавязкова былі на стале і як яны называліся? Спытала ў бацькі, як гэта было на Палессі ў раёне Петрыкава, але Беларусь вялікая, цікава, як было ў іншых месцах.
Па-рознаму. На Случчане, напрыклад, на радзiме майго мужа, усе абавязкова у гэты дзень iшлi на могiлкi сваiх родных. I зараз гэтая традыцыя у тых мясцiнах захавалася... Але ж, бачыш, гэта цяжка назваць традыцыйным святкаваннем.
Маi бабулькi казалi, што Вялiкдзень - гэта дзень пачаставацца (булкi пяклi вельмi смачныя) i не працаваць. А менавiта пасля Вялiкадня пачынаецца вялiкая праца у полi, на агародзе...
НекалI я тое ж пытанне, пра традыцыйнае святкаванне Вялiкадня i Раства, задавала праваслаунаму святару, дык той распавядау усё тое, што мы i так ведаем: пра тое, што трэба iсцi у царкву, пасцiцца, гатаваць пасху з творагу, фарбаваць яйцы, печы кулiчы.... Таксама кардынальна прыбiрацца у доме апасля доугай зiмы, мыцца у чацвер i гэтак далей)