Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Гэта так не пасля 1994-1995 гг раптам сталася?
у гэтыя гады ўсё было вельмі някепска як раз-такі.
А ў мяне ў 95 як раз такі усё і завязалася з мовай. Я ў Ліцэй паступіла, 6 гадзін мовы на тыдзень, экзамен па ёй раз у паўгады, выкладчыца, зь якой мы ў паходы хадзілі і "за жыцьцё" размаўлялі :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Прынцыповай розніцы для сябе з тым відэа, якое ты ці НН, не памятаю ўжо дакладна, прапанавалі, не адчула.
і ў думках не было цябе пераконваць. Гэта для Іры было.

Тлумачыць не буду. Не бачу сэнсу.
дык і ня трэба. Роўна як і я не пішу, што ж мяне так засмучае ў асобе В.В.

расьцяжымае паняцьце.
 

k_ja_ra

Well-known member
Гэта для Іры было.
А...то і добра.) Цытата проста мая была.)

Такі да. Ён быў лідарам партыі БНФ.
:) Што адразу перакрэслівае тое, што ён можа даць як мовазнаўца. Праўда? )

Я радая, што на Мова ці кава выключна беспартыйныя. Гэта важны і ключавы момант, безумоўна. Тады і памылкі можна дараваць і да паланізмаў не чапляцца.:)))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis

k_ja_ra

Well-known member
Э-э-э, а калі можна...да чаго тады гэта ўвогуле ў кантэксце моўных сустрэч узгадалася, можна ўдакладніць? Я па шчырасці, сувязі не бачу....
Фармат сустрэч - культурніцкі, а не палітычны.
Проста дзіўна, што размова ідзе цалкам па сцэнару з суседняй тэмы.))))) Толькі цяпер ужо са "сваімі". :)))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Э-э-э, а калі можна...да чаго тады гэта ўвогуле ў кантэксце моўных сустрэч узгадалася, можна ўдакладніць? Я па шчырасці, сувязі не бачу....
ну перачытай.
Да моўных сустрэч гэта ніяк не датычыцца.
Гэта ўсё проста рысы біяграфіі В.В. Прычым, агульнавядомыя рысы.
 

k_ja_ra

Well-known member
Перачытала:
Я таксама неяк зусім не хачу на Вячорку...Я, як БНФ-ка старой загартоўкі , ня веру ў палітыкаў БНФ новай фармацыі. На мой погляд - гэта чыстай вады кан"юнктура... А вось мова ці кава по мне - легка, з гумарам,з гульнямі..
І пытаюся, пры чым тут БНФ і палітыка, калі мы пра моўныя сустрэчы?

Прычым, агульнавядомыя рысы.
Шчыра, мне - не. Проста нават не паўставала гэтае пытанне для мяне. Бо я з іншых прычын зусім пра чалавека даведалася.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Проста дзіўна, што размова ідзе цалкам па сцэнару з суседняй тэмы.))))) Толькі цяпер ужо са "сваімі". ))
мне падалося, што табе ужо адказалі наконт "суседняй тэмы " і фаручанкі, зь якой там ішла размова.
Алёна, можна я адзіны і апошні раз запытаюся. Чаму табе так падабаецца падвяргаць іроніі ськептыцы ўсё тое, пра што пішуць людзі? Асабліва, калі гэта знаёмые табе людзі. Ня ведаю, мо гэта са мной што не так, але месцамі чытаю і зьдзіўляюся.

Шчыра, мне - не. Проста нават не паўставала гэтае пытанне для мяне. Бо я з іншых прычын зусім пра чалавека даведалася.
ну вось, цяпер ведаеш.
 

subaru

Active member
Прачнуліся? Добрай раніцы))

Гэта так не пасля 1994-1995 гг раптам сталася?
асабіста са мною гэта здарылася крыху раней, наколькі ў памяці захавалася. Дакладна капацца ўжо не мае сэнсу, лічу.
Зараз мяне цікавіць выключна мова, ад палітыкі я збегла ў прамым сэнсе таксама, няхай і часова.
 

Вишенка

волшебница
Шчыра, мне - не. Проста нават не паўставала гэтае пытанне для мяне. Бо я з іншых прычын зусім пра чалавека даведалася.
Але гэта можа быць важна для іншых. Для мяне ён таксама не мовазнаўца ў першую чаргу.
 

k_ja_ra

Well-known member
мне падалося, што табе ужо адказалі наконт "суседняй тэмы " і фаручанкі, зь якой там ішла размова.
Я не пра фарумчанку. А пра тое, што звязваючы ўвесь час мову з палітыкай, вы ўпадабляецеся ёй.
Як разумею, можна толькі бавіцца мовай час ад часу. Гэта шчыра і правільна. А калі штодня - перагібы на месцах. гітсэрыя, паказальныя выступы і падобнае, так?

Чаму табе так падабаецца падвяргаць іроніі ськептыцы ўсё тое, пра што пішуць людзі?
У якім месцы?
Я ж сказала - толькі за. Без шыцця ідэалогій, штампаў і іншых ярлыкоў. Проста не маё на сёння.
А так выдатная ідэя. А дакладней - рэалізацыя і раскрутка. Бо ідэя не новая збольшага і існавалі падобныя праекты, толькі, відаць, не здолелі рэкламы і раскруткі належнай стварыць.
Але я толькі за паўтаруся, калі ў беларускую прыходзіць професіяналы, здольныя стварыць з гэтага "брэнд".
 

subaru

Active member
І пытаюся, пры чым тут БНФ і палітыка, калі мы пра моўныя сустрэчы?
назавем гэта мазаічным мысленнем, логікам яго зразумець цяжка:yes: *гэта праўда, калі што, без ўсякіх там... ў кішэні*))
 

k_ja_ra

Well-known member
Але гэта можа быць важна для іншых.
Дык з гэтае логікі, цяпер тых, хто запэцкаў сябе чалецтвам у пэўных арганізацыях трэба адлучыць ад выкладання, лекцый і іншага? Нічога не нагадвае? Ці нікога? Ці логікі каго-небудзь не нагадвае?

І гэта (важна) праблемы людзей, якія няздольныя зерне ад плевел аддзяліць. Калі знак роўна паміж абсалютна рознымі рэчамі ставіцца.

ну вось, цяпер ведаеш.
Ага, дзякуй. Толькі для мяне гэта мала што мяняе. А дакладней нічога не мяняе.
На 2-х лекцыях, на якіх мне давялося быць, пра палітыку не было ні слова. А вось пра тарашкевіцу, прыкладам, было. Пра страчаныя ўжо амаль формы было. Пра лацініцу было, пра правільнае словаўтварэнне (ці падобнае) было.

Ай. ладна, скончу.
 

Вишенка

волшебница
Дык з гэтае логікі, цяпер тых, хто запэцкаў сябе чалецтвам у пэўных арганізацыях трэба адлучыць ад выкладання, лекцый і іншага? Нічога не нагадвае? Ці нікога? Ці логікі каго-небудзь не нагадвае?
Я прапаную кагосьці адлучыць ад выкладання і лекцый? Я кажу пра асабістае ўспрыманне. Калі чалавек усведамляе, што яму не падабаецца лектар, з нейкіх іншых прычын, то прызнацца ў гэтым сабе (і не толькі) будзе правільна. Замест таго, каб казаць, што яму гэтая тэма нецікавая.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дарэчы пра тарашкевіцу. Змякчаюцца перад мяккімі зычнымі і адлюстроўваюцца на пісьме змягчэнні гукаў н, л, с, з, дз. Нічога не забылася? Гукі х і к не змякчаюцца перад мяккімі зычнымі. Роўна як не змягчаюцца згаданыя н, л, с, і г.д. перад мяккімі "к", "г" і "х".

Ну каб хоць якая карысць ад нашых размоваў тут была.

Ну і так. Слова хацім у бел. мове няма. Ну няма. Проста няма. Роўна, як няма "хочем" у расейскай.

Хаця калі гэта прынцыповая пазіцыя - то і Бог з ім.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
шмат дзе.
Я радая, што на Мова ці кава выключна беспартыйныя. Гэта важны і ключавы момант, безумоўна. Тады і памылкі можна дараваць і да паланізмаў не чапляцца.))
Ну вось навошта? Бо памылкі нам там выпраўляюць. И заданьні ў нас там не толькі лексічныя, але и граматычныя.

Я не пра фарумчанку.
так і я не пра фарумчанку. А пра тое, што табе адказалі
І я не зразумела - ты мяне з ЛАДАЙ раўняеш?,
Ты проста мене мала ведаеш І не бачыла ў раз'юшанным стане, калі я адстойваю беларускую мову, сцяг, Пагоню І нашу Незалежнасць!!!!!!!!!!!!!!!
Неяк я нават знервавалася, Алена - не чакала я ад цябе такого, пробач...
навошта ізноў падымаць гэтую хвалю?

Дык з гэтае логікі, цяпер тых, хто запэцкаў сябе чалецтвам у пэўных арганізацыях трэба адлучыць ад выкладання, лекцый і іншага?
па-першае, хто і дзе напісаў пра "запэцкаць"? Заўваж - гэта твае свовы. Хай сабе і іранічныя.
А па-другое,
Я прапаную кагосьці адлучыць ад выкладання і лекцый? Я кажу пра асабістае ўспрыманне. Калі чалавек усведамляе, што яму не падабаецца лектар, з нейкіх іншых прычын, то прызнацца ў гэтым сабе (і не толькі) будзе правільна. Замест таго, каб казаць, што яму гэтая тэма нецікавая.
+1. Ніхто нічога не прапануе. Проста завязалася гаворка пра Вячорку і не болей за тое. Напрыклад, маё стаўленьне да яго не на палітычнай плятформе ляжыць.

А ў якім фармаце праходзяць сустрэчы ў Арт-Сядзібе?
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
Сообщение от katia-ka


Такі да. Ён быў лідарам партыі БНФ.


Што адразу перакрэслівае тое, што ён можа даць як мовазнаўца. Праўда? )

Къяра - зусім не. Ты не зразумела. Ніхто не адмаўляе лідару БНФ быць добрам выкладчыкам беларуская мовы. Не аб гэтым гаворка. Гаворка об тым, што ў Вячоркі, як у чалавека, ёсць рысы, якія чамусьці не кладуцца мне і, я так зразумела, kati_ka

Кьяра, я - пас :( Пры чым тут палітыка? Калі б Іваноў выкладаў мову, а я ведала, што Іваноў - дырэктар Кароны і мне ён чамусьці не падабаецца - я б напісала тое ж самае... Гэта ты неяк блытаешся - прабач :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
навошта ізноў падымаць гэтую хвалю?
Ну..неяк мне падаецца, што лепей пра гэта запытацца ў таго, хто хвалю падымае. Я сказала, што мяне збянтэжыла ў выказваннях, а калі лепшы адказ на гэта: "Ты чё?! Я за БЕЛАРУСЬ!!!!!" , як быццам я сказала, што не, то я тут мала пры чым, думаю.

Гаворка об тым, што ў Вячоркі, як у чалавека, ёсць рысы, якія чамусьці не кладуцца мне і, я так зразумела, kati_ka
Зноў жа...вы з ім асабіста знаёмыя? На лекцыях прысутнічалі? Каб гаварыць пра чалавечыя рысы? Ці не падабаецца сам факт яго дачынення да чагосьці там?
Я разумею Вішаньку, яна з ім сутыкалася непасрэдна і якраз з нагоды моўных пытанняў, а не палітыкі. А вы з Каті-кай?
Дый прагучала не пра рысы, а пра палітыку і БНФ. Але ок, хай гэта я прысніла ці не ўмею чытаць беларускім па-беламу, а вы пішаце выключна карэктна і без ацэнак. А цытаты чыста з неба ўпалі.

Пакінем.

А ў якім фармаце праходзяць сустрэчы ў Арт-Сядзібе?
Нешта кшталту лекцыі з пытаннямі і абмеркаваннямі.
Я пра тыя, на якіх прысутнічала.
Але сама Арт-сядзіба - не толькі лекцыі.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху